Вы тут

У Мінску ўзнагародзілі лепшых валанцёраў года


Ушаноўванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — Добрае Сэрца — 2023» прайшло 4 снежня ў Мінску напярэдадні Дня валанцёра.


Конкурс стартаваў з 1 кастрычніка. Моладзі неабходна было прайсці тры туры: ад раённага і рэгіянальнага да рэспубліканскага. У ім прынялі ўдзел валанцёры розных узростаў: як навучэнцы, так і працуючая моладзь. Ацэньвала іх кампетэнтнае журы, у склад якога ў тым ліку ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, працы і сацыяльнай абароны, Цэнтральнага камітэта БРСМ, цэнтра экалогіі і краязнаўства, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа.

Па выніку трэба было з 119 конкурсных работ выбраць лепшыя ў намінацыях: «Асабісты ўклад», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Лепшая распрацоўка «Роўны навучае роўнага», «Дабро ў кадры».

І вось, калі ўсе тры туры засталіся ў мінулым надышоў час атрымаць запаветныя прызы і падзякі 120 пераможцам. Атмасфера на ніжнім узроўні ГЦ «Сталіца» была цудоўная. Шмат музыкі, танцаў і розных фотазон, а самае галоўнае: зараджаныя дабром і пазітывам валанцёры.

— Па добрай волі ў снежнае надвор’е яны ідуць прыбіраць двары і прыватныя домаўладанні, дапамагаюць камунальнікам. Улетку актыўна працуюць, дапамагаюць школьнікам сабрацца ў школу, — адзначыў падчас мерапрыемства першы сакратар ЦК ГА БРСМ Аляксандр Лук’янаў, — Гэтыя юныя валанцёры — наша будучыня, і для мяне вялікі гонар сёння ўручаць ім падарункі. Нашая нацыянальная рыса — быць разам. І я ўпэўнены, што ў будучым Годзе якасці мы зможам павысіць якасць нашай валанцёрскай працы і будзем адзіныя, таму што ў нас усіх добрыя сэрцы.

Так, па выніках конкурсу «Найлепшым валанцёрскім атрадам» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стаў Валанцёрскі атрад «Зорка» з сярэдняй школы № 9 г. Оршы і валанцёрскі атрад «Цяпло сэрцаў» сярэдняя школа № 14 г. Маладзечна. Сярод навучэнцаў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі вылучылі валанцёрскі атрад «3 Д» Добрушскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, а сярод вышэйшага — валанцёрскі атрад «Ад сэрца да сэрца» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

Акрамя таго, у спецыяльнай намінацыі «Сэрца на далоні» пераможцамі сталі Ангеліна Сільвановіч з БДПУ імя Максіма Танка і Кацярына Ляўкавец з сацыяльна-гуманітарнага каледжа МДУ імя А. А. Куляшова.

Акрамя асноўных намінацый падзякі ўручылі лепшым валанцёрам ІІ Гульняў краін СНД, а таксама тым, хто аказваў дапамогу падчас прыезду дзяцей Данбаса ў Беларусь на аздараўленне.

 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.