Вы тут

Псіхолага-педагагічную падтрымку бацькоў абмяркуюць каля сотні вучоных і педагогаў-практыкаў


7 снежня ў БДПУ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі пройдзе ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная падтрымка бацькоўства: вопыт, праблемы, перспектывы».


У рабоце канферэнцыі плануецца ўдзел звыш ста вучоных і кіраўнікоў устаноў адукацыі, спецыялістаў-практыкаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У цэнтры ўвагі спецыялістаў будуць праблемы фарміравання сямейных каштоўнасцей, выхавання дзяцей у сям’і, псіхолага-педагагічнай падтрымкі бацькоў, а таксама вопыт і перспектывы рэалізацыі Рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт».

У праграме канферэнцыі — пленарнае пасяджэнне, пасяджэнне секцый, панэльныя дыскусіі па тэмах «Бацькоўскі ўніверсітэт як сістэма падтрымкі бацькоў у сямейным выхаванні», «Інавацыйныя тэхналогіі і практыкі сацыяльнай работы з сям’ёй ва ўмовах дыферэнцыраваных патрэбаў», фарсайт-сесіі «Сям’я ва ўмовах лічбавых трансфармацый» , «Псіхалагічная дапамога і падтрымка сям’і ў сучасным сацыякультурным асяроддзі», а таксама круглы стол «Падрыхтоўка сучаснага педагога да ўзаемадзеяння з сям’ёй».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.