Вы тут

У Магілёве назвалі імёны пераможцаў дыстанцыйнага творчага конкурсу «Залатая восень»


ІІ Міжнародны дыстанцыйны творчы конкурс «Залатая восень» праводзіўся Магілёўскім абласным метадцэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы на працягу трох месяцаў — з верасня па лістапад. У ім прыняў удзел 391 канкурсант з усіх абласцей Беларусі, а таксама Расіі — Валгаградскай вобласці, Рэспублікі Башкартастан, Смаленска.


Конкурс ставіць такія мэты, як папулярызацыя і развіццё мастацкай творчасці, творчае асэнсаванне такой пары года, як восень, уменне ўбачыць і адлюстраваць цікавыя, на погляд аўтара, восеньскія сюжэты, пейзажы, развіць у дзяцей і творчай моладзі здольнасці да самавыяўлення праз практычную дзейнасць, — адзначыла вядучы рэдактар

Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР Крысціна БАШАРЫМАВА. 

Удзельнікі праявілі сябе ў пяці намінацыях — «Жывапіс», «Графіка», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «Змешаная тэхніка», «Мастацкае слова». Журы вызначыла лаўрэатаў, дыпламантаў і ўладальнікаў Гран-пры конкурсу.

Гран-пры ў намінацыі «Мастацкае слова» атрымала выхаванка ўзорнага тэатральнага калектыву «Сонейка» Чавускай дзіцячай школа мастацтваў Дар’я ГОМАРАВА. У намінацыі «Графіка» не было роўных навучэнцу Забялышынскай сярэдняй школы Хоцімскага раёна Дзмітрыю МУРАШКУ. У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» галоўны прыз забрала выхаванка аб’яднання па інтарэсах «Гама» Глускага Цэнтра творчасці Ульяна ГАРКУША. Навучэнка Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1 імя І.М.Лучанка Юлія ГАРБАЦЕНКА перамагала ў намінацыі «Жывапіс». А выхаванка аб’яднання па інтарэсах «З кветкамі праз стагоддзі» Крычаўскага раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Крэчуць» Дыяна БАНДАРЭНКА атрымала Гран-пры ў намінацыі «Змешаная тэхніка».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.