Вы тут

Мінск рыхтуецца да навагодніх святаў


Канец лістапада і першая палова снежня кожнага года для работнікаў камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскрэклама» і ўнітарнага прадпрыемства Мінгарвыканкама «Мінгарсвятло» — гарачая пара.


Бо менавіта ад іх залежыць, як будуць выглядаць плошчы, праспекты, вуліцы Мінска напярэдадні і падчас навагодніх святаў.

КВУП «Мінскрэклама» адказвае за ўстаноўку навагодніх канструкцый, у тым ліку і елак, а спецыялісты УП «Мінгарсвятло» усталёўваюць і падключаюць святочную навагоднюю ілюмінацыю.


Адны з самых значных святочных месцаў нашага любімага горада — навагоднія елкі на плошчах Кастрычніцкай і Незалежнасці. Менавіта там у мінулую суботу брыгады УП «Мінгарсвятло» прыступілі да працы.


— Працую ва УП «Мінгарсвятло» больш за чатырнаццаць гадоў, з іх каля пяці гадоў займаюся падключэннем навагодняй ілюмінацыі, — падзяліўся са «Звяздой» майстар электрасеткавага ўчастка Максім Кавалёў. — Ёлка на Кастрычніцкай плошчы — самая высокая ў сталіцы і, магчыма, ў Беларусі. Яе вышыня складае 32 метры. Задачы нашай брыгады з шасці чалавек: усталяваць зорку на елку, падключыць 128 электрычных гірлянд, якія з 10 снежня да 14 студзеня наступнага года сваімі агнямі будуць радаваць жыхароў і гасцей Мінска. Прадугледжана работа святочнай ілюмінацыі больш чым па сарака праграмах.


Навагодняя елка на плошчы Незалежнасці ніжэй амаль у два разы — васямнаццаць метраў. Але гэта не паўплывае на стварэнне святочнага навагодняга настрою для тых, хто вакол. Работнікі УП «Мінгарсвятло» прыладжваюць светлавыя гірлянды на дрэвах ля касцёла святых Сымона і Алены, падрыхтоўваюць да навагодняга афармлення апоры вулічнага асвятлення на праспекце Незалежнасці.

Навагоднім святам – быць!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.