Вы тут

«Падарожжы Фёдара Конюхава», практыкум па цыянатыпіі і інклюзіўны праект «У мастацтве — жыццё»


Выставачны праект «Падарожжы Фёдара Конюхава», практыкум па цыянатыпіі, інклюзіўны праект «У мастацтве — жыццё», фільм «Баба Мароз і Тайна Новага года», SEVAK, выстава «АБ’ЕКТЫЎная рэальнасць» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


«Баба Мароз і Тайна Новага года»

Дзе: Мінск, кінатэатр «Беларусь»

Калі: 3 снежня (14:40)

Колькі: 10 рублёў

А што, калі мы не ўсё ведаем пра Новы год, і ў Дзеда Мароза ёсць свае тайны? Аказваецца, у чараўніка ёсць жонка, і яна выконвае жаданні дарослых. Але тыя перасталі верыць у цуд, і Баба Мароз ператварылася ў звычайную хатнюю гаспадыню. Аднак у гэтым годзе ўсё зменіцца, і мы даведаемся, хто галоўны навагодні чарадзей…

Сольны канцэрт Дзіяны Анкудзінавай

Дзе: Брэст, ГКЦ (вул. Камуністычная, 1)

Калі: 7 снежня

Колькі: ад 54 рублёў

Дзіяна Анкудзінава — юная таленавітая спявачка, шматразовая ўладальніца Гран-пры ўсерасійскіх і міжнародных вакальных конкурсаў, у тым ліку кітайскага конкурса юных артыстаў, конкурса «Таленты зямлі волжскай». А ў 2017 годзе Дзіяна стала ўладальніцай залатога медаля Усерасійскіх маладзёжных Дэльфійскіх гульняў. Яна перамагла ў катэгорыі «Эстрадныя спевы», стаўшы першай сярод 39 наймацнейшых вакалістаў.

Агульная колькасць праглядаў песень у выкананні Дзіяны ў інтэрнэце — больш за 1 мільярд! Замежныя блогеры робяць відэаагляды, захапляючыся дзяўчынай і яе чароўным голасам. Фан-клубы Дзіяны Анкудзінавай ёсць нават у Індыі і на Шры-Ланцы. А цяпер яна прыехала ў Брэст.

Выставачны праект «Падарожжы Фёдара Конюхава»

Дзе: Мінск, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў

Калі: з 1 снежня

Колькі: ад 10 рублёў

З 2 снежня Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрыюць новы выставачны праект «Падарожжы Фёдара Конюхава». Публіцы будзе прадстаўлена некалькі дзясяткаў карцін знакамітага вандроўцы, пісьменніка, мастака і святара Фёдара Конюхова.

На рахунку Фёдара 25 сусветных рэкордаў, частка з якіх занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Ён першым у свеце наведаў усе пяць геаграфічных палюсоў планеты. Пра яго дасягненні і падарожжы напісана мноства кніг, але хто ж такі Конюхаў-мастак? «На мой погляд, у ім зусім няма рэальнасці <...> Намаляванае мастаком — з казкі, дзе персанажы толькі нагадваюць людзей і звяроў. Велізарная птушка пакрывае сваімі крыламі лодку з весляром, іншая выносіць у кіпцюрах паруснік. Чалавек, які стаіць на лыжах, як Ікар, гатовы паляцець кудысьці ўдалячынь. Людзі, звяры, птушкі намаляваныя ясна, нават жорстка, чымсьці нагадваючы стыль плакатаў або рэкламу», — кажа пра творчасць Конюхава мастацтвазнаўца Яўгенія Пятрова.

Мастацкія вобразы Конюхава фарміраваліся ў шматлікіх экспедыцыях. На шляху да Паўночнага і Паўднёвага полюсаў, пры заваяванні Эверэста, на борце яхты ён працаваў над сюжэтамі будучых карцін. Дзве іпастасі Фёдара Конюхова — падарожнік і мастак — заўсёды гарманічна суіснавалі, як і вобразы прыроды і чалавека на яго карцінах.

Магічны практыкум па цыянатыпіі

Дзе: Мінск, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі

Калі: 1-3 снежня

Колькі: 10 рублёў

Толькі 1, 2, 3 снежня Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на практыкум па цыянатыпіі «Магія сіняга»!

Цыянатыпія – гэта эфектны і незвычайны спосаб дэкарыравання. Ён уяўляе сабой працэс друку, які быў вынайдзены Джонам Гершэлем ў далёкім 1842 годзе. Гэта тэхналогія атрымання малюнкаў блакітнага і сіняга адценняў, з дапамогай якіх ствараецца манахромны сіні адбітак.

Самы папулярны матыў у цыянатыпіі – расліны. Магічнае спалучэнне белага і сіняга колераў заўсёды зачароўвае, што робіць цыянатыпію вельмі папулярнай. Незвычайныя малюнкаў для навагодніх сувеніраў становяцца яшчэ каштоўней, калі створаны сваімі рукамі.

Шоу Дзім Дзімыча

Дзе: Гомель, Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

Калі: 3 снежня

Колькі: ад 22 рублёў

Яркае, маштабнае і незабыўнае шоу Дзім Дзімыча і яго каманды адбудзецца 3 снежня ў 16:00 у Гомелі. 

Канцэрт-шоу з яркімі вобразамі, светлавымі эфектамі, жывым гукам. На сцэне будуць гучаць вядомыя хіты: «Бураціна», «Бадаладушкі», «Ну пачакай», «Кубікі-Рубікі», «Каралева мімікі», «Няшка» і іншыя песні артыстаў. 

Пазітыўная і ўтульная абстаноўка канцэрта спадабаецца дзецям і дарослым! Без узроставых абмежаванняў.

Выстава «Грукат лат і звон кальчугі»

Дзе: Мінск, Археалагічны музей

Калі: з 10 лістапада, серада – нядзеля

10 лістапада ў Археалагічным музеі (вул. Кірыла і Мяфодзія, 6) пачала працаваць выстава «Грукат лат і звон кальчугі».

Выстава з’яўляецца своеасаблівым бэкстэйджам ваенна-гістарычнай рэканструкцыі: яна дазваляе дэталёва разгледзець даспехі, а таксама пазнаёміцца з беларускім кавальствам. Адначасова гэта праект не столькі пра зброю і рыцарскія даспехі, колькі пра любоў да гісторыі і яе ўвасаблення.

Усе даспехі, якія прадстаўлены на выставе, выраблены па гістарычных узорах і здольны ажыццяўляць сваю галоўную функцыю — абараняць уладальніка. Важныя штрыхі экспазіцыі — дакладна рэканструяваныя макеты ўзбраення, якія дапамогуць прасачыць развіццё еўрапейскай ваеннай справы ў перыяд з XIV і да канца XVII стагоддзя. Наведвальнікі змогуць убачыць эвалюцыю рыштунку ад простых пласцінчатых да высокатэхналагічных суцэльнаметалічных даспехаў. На выставе прадстаўлены таксама мячы, баявыя сякеры, кінжалы, шчыты і характэрныя для тэрыторыі Беларусі корды, шлемы-бацынеты, кальчугі, кірасы і іншае.

Выставачны праект дэманструе таксама працэс вырабу ўсіх прадметаў. Каб дакладна рэканструяваць любую эпоху, трэба спачатку асвоіць актуальную для гэтай эпохі тэхналогію. Кавадла, мяхі, горан, абцугі, молаты ў межах выставы аб’яднаны ў стылізаванай «кавальскай майстэрні». Дадзеныя інструменты выраблены па аўтэнтычных крыніцах розных эпох і ўзнаўляюць эвалюцыю кавальскага рамяства на беларускіх землях ад самых простых спосабаў арганізацыі кавальскай справы да з’яўлення цэхавых аб’яднанняў.

На выставе працуе інтэрактыўная зона, дзе можна сутыкнуцца ў рыцарскім паядынку і зрабіць фотаздымкі.

Інклюзіўны праект «У мастацтве — жыццё»

Дзе: Магілёў, музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Калі: з 1 снежня

Колькі: ад 2 рублёў

1 снежня ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі пачаў працу інклюзіўны праект «У мастацтве — жыццё», у якім прадстаўлены работы беларускіх мастакоў з абмежаванымі магчымасцямі. У рамках праекта будуць экспанавацца работы Зоі Ракузавай, Марыяны Бандарчук, Святланы Ганеевай, Алесі Гараной, Юліі Емцавай, Андрэя Ігнаценкі, Аляксандра Пакацілы — удзельнікаў і прызёраў мясцовых, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх конкурсаў.

Праект — унікальная магчымасць паглядзець вачыма мастакоў на навакольны свет, у якім няма гукаў.

Выстава «Я магу»

Дзе: Сянно, Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей

Калі: 5 снежня

5 снежня 2023 г. адкрыецца выстава «Я магу». Шматлікія работы, прадстаўленыя ў выставачнай зале Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея, былі створаны наведвальнікамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна.

Выстава «АБ’ЕКТЫЎная рэальнасць»

Дзе: Гомель, Музей друку і фатаграфіі

Калі: 2 снежня

У экспазіцыі сабраны работы фатографаў Гомельскай вобласці: Аляксандра Макаранка, Вячаслава Сухадольскага, Юрыя Бірукова, Алега Белавусава, Наталлі Астапенкі, Аляксандра Зазулі, Максіма Шастакова, Юрыя Аніпава, Яніны Чарпухінай-Андрэевай.

«АБ’ЕКТЫЎная рэальнасць» — гэта звыклы свет вачыма фотамастакоў. Праз візуальныя вобразы і выразныя сродкі мастацтва фатографы распавядаюць дзіўныя фотагісторыі і ствараюць унікальныя сюжэты.

Здымкі, зробленыя аўтарамі розных пакаленняў, пазнаёмяць гледачоў з разнастайнасцю жанраў, мастацкіх тэхнік і індывідуальных стылеў. На выставе прадстаўлены пейзажная і гарадская фатаграфія, трэвел-фатаграфія, мастацкі партрэт, нацюрморт.

Праект рэалізуецца ў рамках стварэння Гомельскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў (Саюз фатографаў) — найбуйнейшая ў Беларусі прафесійная асацыяцыя фатографаў, мэтай якой з’яўляецца стварэнне ўмоў для паспяховай творчай дзейнасці ў галіне фатаграфіі, а таксама захаванне лепшых традыцый, папулярызацыя і прасоўванне фотамастацтва.

«Двор майго дзяцінства»

Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы

Калі: 2 снежня

Колькі: 20 рублёў

Спектакль «Двор майго дзяцінства» створаны пры дзяржаўнай падтрымцы: рэжысёру Даніілу Філіповічу быў прадастаўлены грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год у сферы культуры! Пастаноўка прысвечана гораду-герою Мінску, захоўвае нацыянальныя культурныя каштоўнасці і ўзмацняе імідж тэатральнага мастацтва Беларусі як неад’емнай часткі сусветнай культуры.

Усе мы носім у душы цёплыя ўспаміны пра дзяцінства: імгненні палёту на старых рыплівых арэлях, «сакрэцікі» з яркіх фанцікаў пад шклом, гульні ў схованкі і жмуркі на двары...

Часам здаецца, што гэта было даўно. Але знаёмыя з дзяцінства вулачкі і свет у вокнах дамоў, дзе жылі сябры, заўсёды рады нагадаць той шчаслівы час. Іх від выклікае і добрую усмешку, і жаданне прыпыніцца і задумацца: «Да чаго вядуць мары? Нашто мы сустракаем пэўных людзей? Якія дзіцячыя абяцанні утрымліваем, а якія забываем?»

Новы спектакль рэжысёра Данііла Філіповіча — увасабленне яго асабістых дзённікаў — запрашае Вас на спатканне з любімай сталіцай. Паглыбляйцеся ва ўспаміны аб светлай пары, калі дрэвы былі вялікімі, эмоцыі шчырымі, а ўсе людзі – блізкімі!

SEVAK

Дзе: Мінск, Канцэртная зала «Мінск» (вул.Кастрычніцкая, 5)

Калі: 5 снежня

Колькі: ад 94 рублёў

5 снежня адбудзецца доўгачаканы канцэрт Севака Ханагяна ў Мінску! Армянскі і расійскі спявак прадставіць мінчанам праграму з лепшых песень, напісаных за гады сольнай творчасці.

SEVAK атрымаў вядомасць на такіх тэлевізійных шоу, як «Галоўная сцэна», «Голас» , «X-фактар». Відэа з выступленнямі музыканта набіралі мільёны праглядаў. Запамінальны тэмбр, аўтарскія кампазіцыі і каверы на вядомыя хіты, яркая знешнасць і сапраўдная харызма зачароўвалі гледачоў і трымалі іх увагу.

У творчай біяграфіі Севака ўдзел у міжнародным конкурсе «Еўрабачанне» ад Арменіі і вопыт настаўніка ў шоу «Голас» у роднай краіне, выпуск лонгплэя «Акіян Унутры Цябе» і мноства сінглаў, запіс музыкі да кіно і шматтысячныя канцэрты па ўсім свеце.

Сімфанічная рок-цырымонія «БАРОКА»

Дзе: Бабруйск, Палац мастацтваў

Калі: 5 снежня

Колькі: ад 33 рублёў

Сімфанічная рок-цырымонія «БАРОКА» — гэта абсалютна новая канцэртная праграма Беларускага рок-аркестра NIKAMUZA, сабраная выключна з легендарнай класікі року. Выбітныя музыканты і вакалісты краіны, надзвычайны дызайн і афармленне шоу, касцюмы, дэкарацыі — усё гэта даўно стала візітнай карткай калектыву. Вы адправіцеся ў выдатнае эмацыйнае падарожжа ў суправаджэнні геніяльных кампазіцый: Queen, Sting, Bryan Adams, Depeche Mode, Evanescence, Korn, Aerosmith, Roxette, Scorpions, Bon Jovi, Aerosmith, Bonnie Tyler, Tina Turner, Billy Joel, Chris Issak, Extreme.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.