Вы тут

Стаць «героем» можа кожны!


І для гэтага найперш трэба да 31 снежня бягучага года адправіць заяўку на ўдзел у кастынгу для новага сезона экстрэмальнага тэлешоу «Героі. Трансфармацыя».


Праект, у якім самыя смелыя і вынослівыя героі скараюць стыхіі агню, паветра, зямлі і вады, ужо не адзін сезон збірае каля экранаў гледачоў самых розных узростаў. А цяпер унікальнае экшэн-шоу дае магчымасць сваёй аўдыторыі і самім паспрабаваць разам з камандай свае сілы на кіберарэне пад прыцэламі відэакамер. Каб стаць часткай праекта і трапіць у яго наступны дарослы сезон «Героі. Трансфармацыя», патрэбна адправіць заяўку на ўдзел у кастынгу і кароткае відэа пра сябе на сайце www. geroіshow. by да канца снежня. Там можна і азнаёміцца з правіламі адбору.

Толькі адна каманда дойдзе да фіналу і выйграе Кубак «Герояў» і вялікі грашовы прыз, таму спяшайцеся заявіць пра сябе. Нагадаем, спартыўнае тэлешоу «Героі» — вынік сумеснай работы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белтэлерадыёкампаніі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускай федэрацыі пажарна-ратавальнага спорту. Падайце сваю анкету, і, магчыма, менавіта вы ўвойдзеце ў гісторыю новага сезону маштабнага праекта.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.