Вы тут

«Кніжныя гарызонты» пашырае Беразіно


Фестываль беларускай кнігі «Кніжныя гарызонты» прайшоў у Беразіно, на Міншчыне. Арганізатар — Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка.


На кніжны фэст у раённы цэнтр на мінска-магілёўскім памежжы прыехала прадстаўнічая дэлегацыя Саюза пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкага дома «Звязда». Старшыня СПБ Алесь Карлюкевіч, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Алеся» празаік і публіцыст Алена Брава, дзіцячыя пісьменнікі Ірына Карнаухава, Іна Фралова не толькі расказвалі пра сваю ўласную творчасць, а ўвогуле дзяліліся развагамі пра развіццё мастацкай літаратуры ў краіне, пра стан айчыннага кнігавыдання, пра стасункі пісьменніка з чытачом.

Пісьменнікі не толькі выступілі перад асобнымі чытацкімі аўдыторыямі, але і прынялі ўдзел у круглым стале «Сучасная беларуская кніга: прыярытэты кнігавыдання і прапаганды». Іна Фралова расказала пра свой вопыт стварэння чытанкі для малодшых школьнікаў «Верасок», якая, несумненна, прыцягне ўвагу і юных чытачоў, і настаўнікаў, і, зразумела, бібліятэкараў, якія працуюць з дзецьмі. Ірына Карнаухава, якая ў апошні час выдала цэлы шэраг кніг для школьнікаў, падлеткаў, звярнула ўвагу на тое, якой павінна быць кніга, адрасаваная хлопчыкам і дзяўчынкам.

Госці фестываля пазнаёміліся з выстаўкай кніг сучасных беларускіх аўтараў «Суквецце талентаў — суквецце імёнаў», якая была разгорнута ў адной з прасторных залаў Бярэзінскай бібліятэкі.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.