Вы тут

Вершы Бадака надрукавала ўрадавая газета Марый Эл


У апошняе дзесяцігоддзе складваюцца трывалыя адносіны беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі Марый Эл. Рэспубліка, якая знаходзіцца ў складзе Прыволжскай федэральнай акругі ( сталіца — Йошкар-Ала), даўно заўважыла беларускую літаратуру. У рэгіёне Расійскай Федэрацыі, дзе поруч з рускімі і іншымі народамі пражывае каля 250 тысяч марыйцаў, развіваецца цікавая нацыянальная літаратура. І паэты і празаікі краю ўважлівыя да мастацкага перакладу. У літаратурна-мастацкім часопісе «Ончыко», іншых перыядычных выданнях даволі часта друкуюцца творы як беларускіх класікаў, так і сучасных паэтаў і празаікаў Беларусі. 


Вось і ў нумары ўрадавай газеты рэспублікі «Марый Эл» у перакладзе на марыйскую мову выйшла вялікая, палосная, падборка вершаў лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, лаўрэата Прэміі Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Зоркі Садружнасці» Алеся Бадака. Пераклаў дзесяць вершаў беларускага аўтара Анатоль Ціміркаеў. Дарэчы, нядаўна ён завершыў працу і над пераўвасабленнем на родную мову паэмы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «Курган». У бліжэйшы час яна павінна з’явіцца ў марыйскім друку. 

Спрыянне развіццю беларуска-марыйскім літаратурным сувязям на сучасным этапе ў Йошкар-Але аказваюць перакладчык і кнігавыдавец Юрый Салаўёў, старшыня Саюза пісьменнікаў Марый Эл паэтэса і дзіцячая пісьменніца Святлана Архіпава, галоўны рэдактар часопіса «Ончыко» паэт і перакладчык Ігар Папоў, паэт і перакладчык Генадзь Аяр, паэт Анатоль Ціміркаеў. 

Мікола БЕРЛЕЖ 

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.