Вы тут

У Маскве прадухілены тэракт на чыгуначнай станцыі


У Маскве прадухілілі тэракт на чыгуначнай станцыі. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Як паведамілі ў Следчым камітэце, мужчына, які планаваў падарваць цыстэрну чыгуначнай станцыі, арыштаваны. Распачатая крымінальная справа паводле артыкулаў «Падрыхтоўка да ўчынення тэракту» і «Замах на незаконны выраб выбухоўкі».

Паводле звестак следства, мужчына 1983 года нараджэння атрымаў ад неўстаноўленай асобы заданне на ўчыненне тэракту за грашовую ўзнагароду. У пазначаным месцы мужчына забраў рэчыва для вырабу СВУ і дэтанатар, аднак быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ Расіі да таго, як паспеў ажыццявіць задуманае.

Адзначаецца, што з затрыманым былі праведзеныя следчыя дзеянні, яму выстаўленае абвінавачванне. У дачыненні да мужчыны абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне абставінаў таго, што адбылося і ўстанаўленне іншых саўдзельнікаў злачынства працягваюцца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.