Вы тут

СК высвятляе абставіны ДТЗ у Чэрвеньскім раёне з трыма пацярпелымі


У дарожна-транспартным здарэнні ў Чэрвеньскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль. У аварыі пацярпелі тры чалавекі. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.


Фота: СК

Раніцай 29 лістапада 27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Citroen Jumper рухаўся па аўтадарозе М4 Мінск — Магілёў. Праязджаючы 70-ы км, ён не ўлічыў неспрыяльныя ўмовы надвор’я і абраў небяспечную хуткасць руху. У выніку кіроўца страціў кантроль над кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen пад кіраваннем 32-гадовага жыхара Беразіно.

Абодва кіроўцы і 27-гадовая пасажырка легкавога аўтамабіля атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Прама зараз следчыя з прыцягненнем спецыялістаў ГКСЭ і супрацоўнікаў ДАІ працуюць на месцы здарэння. Высвятляюцца абставіны ДТЗ.

У сувязі са змяненнем умоў надвор’я следчыя рэкамендуюць кіроўцам быць вельмі ўважлівымі. На слізкай або заснежанай дарозе зніжаецца каэфіцыент счаплення шын з паверхняй і шматкроць павялічваецца прыпыначны шлях у аўтамабіля. Следчы камітэт раіць аўтамабілістам выконваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.