Вы тут

Каля 150 вучоных з пяці краін абмяркуюць пытанні сучаснай урбаністыкі


Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная ўрбаністыка: сацыяльны дабрабыт і лічбавая трансфармацыя горада» пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце 30 лістапада ў БДУ. Форум мае міждысцыплінарны характар і накіраваны на абмен даследчым вопытам сярод навуковай супольнасці, аналіз сучаснай сітуацыі гарадскога асяроддзя, выпрацоўку рэкамендацый і прапаноў па паляпшэнні бягучых паказчыкаў якасці жыцця гараджан.


Удзельнікамі мерапрыемства стануць каля 150 вучоных, выкладчыкаў і спецыялістаў у галіне ўрбаністыкі з Беларусі, Расіі, Арменіі, Таджыкістана і Азербайджана. Гэта прадстаўнікі БДУ, БНТУ, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута сацыялогіі РАН і інш.

У рамках канферэнцыі будуць абмеркаваныя пытанні мабільных дадаткаў як інструмента паляпшэння якасці жыцця гараджан, даследаванні камунікатыўных стратэгій прасоўвання сацыяльнай рэкламы ва ўмовах развіцця лічбавых тэхналогій, рабатызацыі, сацыяльнай фізікі, спецыфіка сельскай міграцыі ў Беларусі і інш.

Акрамя таго, на навуковым мерапрыемстве адбудуцца круглыя сталы з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў і іншых дзяржаўных устаноў. Спецыялісты разгледзяць сацыяльныя аспекты «разумных гарадоў» і іх перспектыўнасць, а таксама абмяркуюць тэму захавання гістарычнай памяці ў беларускіх гарадах праз вывучэнне помнікаў культуры і іх значэнне ў жыцці грамадства.

Па выніках работы канферэнцыі апублікуюць зборнік матэрыялаў, які будзе даступны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ і Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.