Вы тут

На пажары ў Бабруйску загінулі пенсіянерка і 18 яе катоў


У 17.53 мінчані паведамілі ратавальнікам аб пажары ў кватэры па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску.


Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, з кватэры на восьмым паверсе ішоў дым, стварылася шчыльнае задымленне. Па словах суседзяў, унутры мог знаходзіцца чалавек.

Як паведамляе МНС, жанчыну знайшлі прама ў пярэднім пакоі, мабыць, яна спрабавала выйсці з задымленага пакоя. Яе вынеслі з кватэры і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Да гэтага часу падаспелі медыкі, і ратавальнікі перадалі пацярпелую ім. Рэанімацыйныя дзеянні не прынеслі выніку: медыкі канстатавалі смерць 86-гадовай жанчыны.

Не пашкадаваў агонь і 18 катоў, якія знаходзяцца ў кватэры. Усяго ў жыллі пражывалі 22 каты. Чацвярых жывёлін удалося выратаваць.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закураны сцены і столь у кватэры. Прычына здарэння высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.