Вы тут

У сталіцы знік студэнт


Праваахоўнікі шукаюць 18-гадовага Руслана Заграбельнага. Хлопец 24 лістапада сышоў са студэнцкага інтэрната на вул. Бабруйскай, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі, паведамляе Telegram-канал «міліцыя Мінска».


На выгляд маладому чалавеку 18-20 гадоў, рост каля 180-190 см, целасклад хударлявы, падстрыжаны нагала, вочы шэрыя, носіць бакенбарды і невялікую бараду. Быў апрануты ў чорныя штаны, куртку да калена колеру хакі з капюшонам з аблямоўкаю і шэрыя красоўкі Kappa.

Пры сабе ў яго была жоўтая дарожная сумка, дзве чорныя сумкі, чорны поліэтыленавы пакет, шэры партфель, пашпарт і мабільны тэлефон.

Праваахоўнікі просяць усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне хлопца, паведаміць пра гэта ў Кастрычніцкае РУУС сталіцы па тэлефонах 8 (044) 566-66-38; 8 (017) 239-64-71; 102.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.