Вы тут

СААЗ: у сектары Газа колькасць ахвяр хвароб можа перавысіць колькасць загінуўшых ад удараў


ХАМАС і Ізраіль дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб працягу перамір’я яшчэ на два дні — паведамляюць арабскія СМІ. Напапярэдадні бакі зрабілі пяты абмен заложніамі і зняволенымі. На прапускны пункт «Рафах» даставілі 10 чалавек з палестынскага боку і 30 — з ізраільскага, паведамляе tvr.by.


Усяго ж з пачатку часовага спынення баявых дзеянняў ХАМАС вызваліў 81 заложніка, Ізраіль — 180 зняволеных. У той жа час «Аль Джазіра» паведамляе аб штурме Ізраільцянамі горада Джэнін на Заходнім беразе ракі Ярдан. Таксама адзначаецца, што ЦАХАЛ бяруць у асаду мясцовыя бальніцы і праводзяць рэйды ў жылых кварталах.

Гуманітарная сітуацыя ў анклаве застаецца складанай. З-за недахопу паліва, медыкаментаў і забеспячэння, а таксама мэтанакіраваных нападаў на бальніцы і аб’екты ААН пашкоджана жыццёва неабходная інфраструктура. І калі сістэма аховы здароўя не будзе адноўленая, ад хвароб рызыкуе загінуць больш людзей, чым ад бамбардзіровак — папярэджвае СААЗ.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.