Вы тут

Мінскае «Дынама» згуляе з нямецкім «Майнцам» у Юнацкай лізе УЕФА


Футбалісты мінскага «Дынама» (U-19) правядуць стартавы паядынак другога кваліфікацыйнага раўнда Юнацкай лігі УЕФА з нямецкім «Майнцам», паведамляе БелТА.


Сустрэча на полі «Брухвегштадыёна», трыбуны якога ўмяшчаюць 18 тыс. гледачоў, пачнецца ў 20.30. Галоўным арбітрам матчу прызначаны чэшскі рэферы Ян Махалік. Паўторны матч, каб трапіць у плэй-оф, таксама адбудзецца ў Майнцы 3 снежня. У першым раўндзе юнацкая дружына мінскага «Дынама» адолела па суме дзвюх сустрэч равеснікаў з балгарскага клуба «Лудагорац». Абодва паядынкі прайшлі ў пачатку кастрычніка на полі сапернікаў у Разградзе — спачатку падапечныя Дзмітрыя Лянцэвіча ўступілі гаспадарам з мінімальнай розніцай у ліку — 0:1, а потым узялі рэванш з вынікам 2:0. Галы забілі Трафім Мельнічэнка і Максім Будзько (з пенальці). Футбалісты «Майнца» выбілі з турніру славенскі «Марыбор» — 2:0 (у гасцях) і 1:1 (дома).

У плэй-оф Шляху чэмпіёнаў краін прабіліся ўжо французскі «Нант», нідэрландскі «Алкмар» і сербскі «Партызан» з Бялграда. У астатніх парах пераможцы вызначацца пасля сённяшніх паядынкаў у адказ: «Мідцьюлан» (Данія) — «Рух» (Львоў, Украіна; вынік першага матчу — 4:0), «Дынама» (Заграб, Харватыя)

— «Базель» (Швейцарыя; 0:2), «Алімпіякас» (Пірэй, Грэцыя) — «Габала» (Азербайджан; 3:0), «Жыліна» (Славакія) — «Спарта» (Прага, Чэхія; 2:2). Пераможцы гэтых процістаянняў згуляюць у стыкавых сустрэчах плэй-оф з камандамі, якія зоймуць другія месцы ў групах Шляху Лігі чэмпіёнаў. Жараб’ёўка «стыкаў» пройдзе 19 снежня, а самі паядынкі адбудуцца зімой 2024 года — 6-7 лютага. Іх пераможцы выйдуць у 1/8 фіналу, дзе іх будуць чакаць 8 пераможцаў груп Шляху Лігі чэмпіёнаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.