Вы тут

У Беларусі працягнулі дазвол прымаць наяўную валюту па экспартных дагаворах


У Беларусі працягнулі дазвол прымаць наяўную валюту па экспартных дагаворах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 823/23 ад 28 лістапада 2023 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў і Нацыянальнага банка нумар 363/13 ад 7 чэрвеня 2022 года. Адпаведны дазвол прадоўжаны па 31 снежня 2024 года (да гэтага дзейнічаў па 31 снежня 2023 года).

Як раней тлумачылі ў Нацбанку, пастанова нумар 363/13 была прынята для пашырэння магчымасцей беларускіх экспарцёраў і аказання ім падтрымкі ў бягучых знешнеэканамічных умовах.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.