Вы тут

Беларусь ратыфікавала мемарандум аб уступленні ў ШАС


Беларусь ратыфікавала мемарандум аб абавязацельствах рэспублікі для атрымання статусу дзяржавы — члена Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Закон нумар 313-З ад 27 лістапада 2023 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы, паведамляе БелТА.


Законапраект прыняты Палатай прадстаўнікоў 1 лістапада 2023 года, адобраны Саветам Рэспублікі 22 лістапада 2023 года.

Савету Міністраў даручаецца прыняць меры, неабходныя для афармлення ўдзелу Беларусі ў мемарандуме.

У прыватнасці, Беларусь бярэ на сябе абавязацельствы захоўваць мэты і прынцыпы Хартыі ШАС ад 7 чэрвеня 2002 года, палажэнні Дагавора аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве дзяржаў — членаў ШАС ад 16 жніўня 2007 года, а таксама міжнародных дагавораў і дакументаў, прынятых у рамках ШАС. 

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.