Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы гатовы да больш інтэнсіўнага, самага інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Венесуэлай


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы Рыкарда Менендэсам. Дэлегацыя гэтай краіны зараз знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Сёння найбольш важным праектам у гандлёва-эканамічных адносінах нашых краін з’яўляецца аднаўленне работы ў Венесуэле сумесных зборачных вытворчасцей трактараў і грузавых аўтамабіляў. Адкрыты шырокія перспектывы для экспарту беларускіх тавараў харчавання ў Венесуэлу, прамых паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхніцы. Важным бачыцца і развіццё авіязносін паміж краінамі. Гэтыя і іншыя пытанні будуць прапрацоўвацца падчас чарговага пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Гэтыя ж пытанні абмяркоўваліся і падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Рыкарда Менендэсам.


Фота БелТА

«Мне прыемна з вамі сустракацца. Мы даўно ведаем адзін аднаго. Вы добра ведаеце Беларусь. Мы пачыналі з нуля ў часы жыцця нашага агульнага сябра Уга Чавеса, нямала зрабілі. Але не па нашай віне, не па віне Беларусі і Венесуэлы, адбылася пэўная паўза ў адносінах Беларусі і Венесуэлы. Яны былі, гэтыя адносіны, але не такія інтэнсіўныя», — сказаў беларускі лідар, вітаючы госця. Але, па яго словах, на шчасце, краіны не страцілі вызначаныя раней напрамкі супрацоўніцтва.

«І галоўнае, аб чым я хацеў бы сказаць, мы гатовы да больш інтэнсіўнага, самага інтэнсіўнага супрацоўніцтва з Венесуэлай. Нашы магчымасці вы ведаеце, яны вам патрэбныя, і тэхналогіі, і іншае. Трэба пачынаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што падчас цяперашняга візіту венесуэльскай дэлегацыі бакі вызначацца, з чаго пачынаць аднаўленне супрацоўніцтва. Па словах кіраўніка дзяржавы, варта задейнічаць усе праграмы, якія раней былі вызначаны. «Усе ў тэме. Нікалас Мадура, Прэзідэнт Венесуэлы, прысутнічаў і актыўны ўдзел прымаў у фарміраванні тых праграм, якія зараз захаваны», — нагадаў ён. Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе ранейшыя беларускія прапановы і двухбаковыя дамоўленасці і сёння запатрабаваныя ў Венесуэле.

«За мінулыя гады ў свеце адбыліся значныя змены. Адна з асноўных, вельмі яркіх падзей — гэта ваш суверэнітэт і незалежнасць. Вы проста малайцы. Вы адстаялі краіну. Цяперашняе пакаленне венесуэльцаў будзе дзякаваць вам заўсёды. Вы абаранілі краіну. Вы супрацьстаялі, можна сказаць, усім. Усім супрацьстаялі і выстаялі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Венесуэла сёння мае найвялікшую павагу ва ўсім свеце. Вы нават уявіць сабе не можаце, наколькі паважаюць вас, цяперашняе пакаленне палітыкаў, ва ўсім свеце. Мы адносімся да тых краін, якія вельмі паважаюць вашу мужнасць у адстойванні суверэнітэту і незалежнасці».

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусі і Венсуэле трэба правесці рэвізую сумесных праектаў, нешта дадаць, тое, што не актуальна, выключыць. Словам, актуалізаваць дарожную карту.

У адказ Рыкарда Менендэс перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне ад яго венесуэльскага калегі Нікаласа Мадуры, яго захапленне беларускім народам. «У свой час Уга Чавес навучыў нас любіць і захапляцца Беларуссю, яе народам. Гаворка ідзе не толькі пра гераічнае мінулае вашай краіны, але і пра ваша бачанне будучыні. Прэзідэнт Мадура адзначыў, што Беларусь і Венесуэла — архітэктары новага свету, прасоўваюць палітыку міра, дзе няма месца ні санкцыям, ні агрэсіі», — сказаў віцэ-прэзідэнт.

Таксама Рыкарда Менендэс расказаў, што Нікалас Мадура перадаў пажаданні ў найбліжэйшы час сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і абмеркаваць пытанні двухбаковага парадку дня.

У тэму

Мэта — аднавіць дынаміку

У размове з журналістамі Рыкарда Менендэс падкрэсліў, што шырокае ўзаемадзеянне Беларусі і Венесуэлы было наладжана яшчэ пры Уга Чавесе і працягнута ў часы Нікаласа Мадуры. «Паміж нашымі краінамі ўсталяваны трывалыя кааперацыйныя сувязі, і ў пэўны момант санкцыі, ціск заходніх краін у тым ліку, парушылі нармальны ход гэтых узаемаадносін. Асноўная мэта на сёння — аднавіць дынаміку, пераадолець усе перашкоды, якія існуюць на гэтым шляху. Пэўныя дасягеннні ў нас ужо ёсць, і зараз мы вядзём размову аб тым, каб вывесці нашы адносіны на новы ўзровень, замацаваўшыся ў барацьбе супраць санкцый, сумеснымі намаганнямі рухацца наперад і планаваць новы этап нашай сумеснай дзейнасці на бліжэйшую перспектыву ў дзесяць гадоў», — сказаў ён. Па словах віцэ-прэзідэнта, пачаць плануецца з перазапуску сумесных прадпрыемстваў па вырабе трактароў і аўтамабіляў, для Венесуэлы гэта цікава. Ёсць планы супрацоўніцтва ў нафтахімічнай галіне. Вельмі важная тэма лагістыкі, наладжвання трывалых лагістычных сувязей.

Вціэ-прэзідэнт расказаў, што беларуска-венесуэльскія прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Венесуэлы, з’яўляюцца самымі вялікімі ў рэгіёне. Вытворчая магутнасць сумеснага прадпрыемства па выпуску трактароў складае 10 тысяч адзінак у год. Вытворчая магутнасць прадпрыемства па вырабе аўтамабіляў МАЗ складае 5 тысяч адзінак у год. «І мы вядзём размову не толькі аб вытворчасці дадзенай тэхнікі, але і аб яе рэалізацыі як на нацыянальнай тэрыторыі, так і на рынках сумежных краін. У рамках пасяджэння сумеснай камісіі праходзіць абмеркаванне, распрацоўка вытворчага плану на 2024 год, Які дазволіць нам расставіць усе акцэнты, вызначыць аб’ёмы і акрэсліць тыя напрамкі, па якіх мы будзем рухацца як у вытворчасці гэтай прадукцыі, так і ў яе рэалізацыі на рынкі рэгіёна», — сказаў Рыкарда Менендэс.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.