Вы тут

Падчас выязнога пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі падведзены вынікі адзінага прыёму грамадзян у Мінску


У цэлым тэмай размовы ў Мінгарвыканкаме сталі вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за дзесяць месяцаў бягучага года. Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава нагадала, што работа з грамадзянамі ў нашай краіне праводзіцца на сістэмнай аснове. Дзейнічае Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якім усе службовыя асобы павінны актыўна ўзаемадзейнічаць з людзьмі. 


«Асноўнае патрабаванне Прэзідэнта і тая палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, накіраваны перш за ўсё на чалавека, — адзначыла спікер верхняй палаты парламента. — А значыць усё, што хвалюе нашых грамадзян, — гэта зона нашай адказнасці. Таму такая пільная ўвага ўдзяляецца рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Мы павінны слухаць і чуць чалавека. Часам з чалавекам трэба проста пагаварыць для таго, каб вырашыць тое пытанне, якое яго цікавіць». 

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што напярэдадні кіраўнік дзяржавы падпісаў указ, якім будучы, 2024 год, аб’яўляецца Годам якасці. Менавіта якасную работу ў многіх сферах, у тым ліку са зваротамі грамадзян, абмяркоўвалі на выязным Прэзідыуме Савета Рэспублікі. «Нягледзячы на сістэмнасць у гэтай рабоце, мы бачым, што фармалізм, часам абыякавасць, часам нежаданне глыбока ўглыбіцца ў тое пытанне, з якім звяртаюцца да нас грамадзяне і юрыдычныя асобы, прымушае чалавека звяртацца ў шматлікія інстанцыі шмат разоў, — канкрэтызавала Наталля Качанава. — Вельмі рэдка прыходзяць людзі, якія да гэтага нікуды не звярталіся. Як правіла, гэтыя людзі ўжо прайшлі шэраг інстанцый, дзе ім або не дапамаглі, або проста адмахнуліся ад чалавека з яго зваротам». 

Спікер падкрэсліла, што паўторныя, а таксама калектыўныя звароты з’яўляюцца надзвычайшчынай. Рабоце службовых асоб, якія дапускаюць такія факты, будзе давацца жорсткая ацэнка. Самыя жорсткія меры будуць прымацца і ў дачыненні да службовых асоб, якія не адрэагавалі на просьбу чалавека, а тым больш паабяцалі садзейнічаць у вырашэнні пытання і не выканалі сваё абяцанне. «Калі людзям паабяцалі, гэтыя абяцанні павінны быць выкананы, — падкрэсліла ўпаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Мінску. — У адваротным выпадку гэта прыводзіць да таго, што людзі не вераць уладзе, і пачынаюць шукаць выхады ў рашэнні гэтых пытанняў, якія павінны займацца на месцах службовыя асобы. Гэта недапушчальна. Кожны на сваім працоўным месцы павінен рабіць усё, што ад яго залежыць, для таго, каб вырашаць тыя задачы, якія перад ім стаяць». 

Па словах Наталлі Качанавай, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб для членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў усіх узроўняў важная яшчэ і таму, што пытанні, з якімі прыходзяць грамадзяне, можна ўрэгуляваць, працуючы з законапраектамі. Зыходзячы з прапаноў, якія паступаюць, у тым ліку фарміруецца план заканатворчай дзейнасці на наступны год. «Таму калі ёсць праблема, якая заканадаўча не ўрэгулявана, трэба ўносіць прапановы», — парэкамендавала спікер.

Кажучы аб зваротах, якія паступаюць у Савет Рэспублікі, Наталля Качанава паведаміла, што іх колькасць з году ў год павялічваецца, што сведчыць аб даверы да сенатараў. Таксама павялічваецца колькасць паўторных зваротаў, што, па меркаванні спікера верхняй палаты парламента, таксама з’яўляецца недапушчальным. Большасць зваротаў — 34% — паступіла ад жыхароў сталіцы. Як правіла, часцей за ўсё мінчан хвалююць такія пытанні, як капітальны рамонт жылфонду, тэрміны будаўніцтва жылля. Пры гэтым Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што адсутнічаюць скаргі на работу праваахоўных органаў. «Значыць, можам выбудаваць працу так, каб мінімізаваць гэтыя пытанні або дабівацца таго, каб яны вырашаліся аператыўна, — канстатавала яна. — Калі правільна выбудаваць сістэму ў сваёй рабоце, а самае галоўнае, аператыўна вырашаць усе пытанні, з якімі звяртаюцца людзі, убачым дынаміку зніжэння зваротаў». 

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала ўвагу на якасным падыходзе ў рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Яна падкрэсліла, што трэба ўважліва вывучаць праблему і рабіць усё, каб аказаць садзейнічанне чалавеку, які звярнуўся па дапамогу. 

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.