Вы тут

Турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя прайшоў у Мінску


Традыцыйны турнір па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя прайшоў у Мінску сёлета ўжо ў 52-і раз. Геаграфія, як звычайна, была досыць шырокай. На дываны выйшлі больш за 200 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Бахрэйна, Казахстана, Малдовы, Паўночнай Македоніі і Узбекістана. Усяго яны разыгралі 20 камплектаў медалёў.


Гаспадары турніру – беларускія барцы – заваявалі 24 медалі. Пераможцамі сталі Дзімчык Батамункуеў (у вагавой катэгорыі да 57 кг), Нюргун Скрабін (да 65 кг). Выдатную барацьбу паказаў сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 74 кг). Залатыя медалі турніру заваявалі і беларускія дзяўчаты – Віялета Рэбікава (да 50 кг), Марта Гетманава (да 53 кг), Вераніка Іванова (да 62 кг) і Вікторыя Радзькова (да 72 кг). Сярод пераможцаў і знакамітая Ірына Курачкіна (да 57 кг).

Сярэбраныя медалі заваявалі Ксенія Станкевіч (да 50 кг), Алеся Гетманава (да 59 кг), Крысціна Сазыкіна (да 62 кг), Ганна Садчанка (да 68 кг) і Анастасія Зімянкова (да 76 кг).

Бронзавымі прызёрамі сталі Арцём Мандрукоў, Андрэй Бекранёў (абодва - да 61 кг), Дзмітрый Дзенісеня (да 79 кг), Яраслаў Ядкоўскі (да 92 кг), Аляксей Пархоменка, Уладзіслаў Казлоў (абодва - да 97 кг), Дзяніс Храмянкоў ( да 125 кг), Анастасія Енатава (да 50 кг), Аляксандра Булава (да 55 кг), Уладзіслава Кудзін (да 59 кг) і Яна Траццяк (да 62 кг).

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізавета ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.