Вы тут

Навагодняя казка ў Мінску


Час чараўніцтва і навагодняй казкі прыбліжаецца. Безумоўна, снежнае надвор’е і ўбранне ствараюць святочны настрой.


 

На гарадскія вуліцы і праспекты задоўга да каляндарнай зімы спускаецца атмасфера навагодняй казкі. Святочны Мінск іскрыцца і блішчыць ў вітрынах і асартыменце гандлёвых цэнтраў.

Напярэдадні зімовых святаў не абыйдзецца без чароўнага ператварэння елак. Па ўсім горадзе і абласцям Беларусі будуць узвышацца аб’ёмныя, з пышнымі лапкамі, нібы лясныя, зялёныя красуні.

Крамы і гандлёвыя цэнтры змяняюцца ў духу зімовых казак і легендаў, ствараючы незабыўную атмасферу. Напрыклад, у ЦУМе прыбраныя вітрыны ўвасабляюць матывы зімовай магіі, а каля ўвахода гасцей сустракае сімвал будучага года — дракон. Іншыя ўнівермагі і гандлёвыя пункты ў Мінску таксама імкнуцца здзівіць жыхароў і гасцей арыгінальным падыходам да афармлення.

У гандлёвым цэнтры Dana Mall былі адкрыты эфектныя навагоднія дэкарацыі, даступныя для публічнага разгляду. Тут можна атрымаць асалоду ад прыгажосці і пышнасці святочных упрыгожванняў, пагрузіцца ў чароўную атмасферу чаканага Новага года.

Падрыхтоўка Мінска да чароўнага свята — гэта вялікі і старанны працэс, у якім задзейнічаны шматлікія каманды арганізатараў, дызайнераў, дэкаратараў і іншых спецыялістаў. Вынікам іх працы адчуваецца дух надыходзячага свята, які запаўняе кожны куток горада і цешыць вочы жыхароў і гасцей сталіцы.

Кацярына УРБАН
Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.