Вы тут

У Кітаі прэзентавалі кнігу «Лёсы жанчын ― лёс адзінай Беларусі» Аліны Грышкевіч


У Кітаі адбылася серыя прэзентацый кнігі «Лёсы жанчын ― лёс адзінай Беларусі» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Таварыства дружбы «Беларусь ― Кітай» Аліны Грышкевіч.


Кніга была шырока прадстаўлена ў кітайскім горадзе Ханчжоў падчас Міжнародных канферэнцый і семінараў, а таксама сустрэч з кітайскай моладдзю. У мерапрыемствах прынялі ўдзел вядомыя замежныя і кітайскія эксперты, прадстаўнікі навукі і адукацыі. Міжнародныя сустрэчы былі арганізаваны Цэнтрам даследавання Беларусі Чжэцзянскага ўніверсітэта Шужэнь. Удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая і пазнаёміліся з праектамі, рэалізаванымі ў адпаведнасці з беларуска-кітайскімі дамоўленасцямі на вышэйшым узроўні.

Прэзентацыя кнігі «Лёсы жанчын ― лёс адзінай Беларусі» Аліны Грышкевіч, якая ўдзельнічала ў міжнародных канферэнцыях і семінарах у Ханчжоў, выклікала велізарную цікавасць з кітайскага боку. Па меркаванні кітайскіх экспертаў, кніга спрыяе паглыбленню ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх краін і ўмацаванню ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і КНР.

«Гэта вельмі важны праект, які дазваляе пазнаёміцца з лёсамі беларускіх жанчын, праз якія прасочваецца гісторыя краіны, высокая духоўнасць беларускай нацыі, патрыятызм», ― выказаў меркаванне прафесар Ван Сянцзюй.

У сваю чаргу сакратар парткама Дыпламатычнай акадэміі Кітайскай Народнай Рэспублікі, прафесар Цуй Цымін звярнуў увагу на тое, што выданне з’яўляецца добрым прыкладам таго, як ажыццяўляюцца беларуска-кітайскія праекты.

Кніга Аліны Грышкевіч пабачыла свет у выдавецтве БелТА да 30-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін і распавядае пра ўнікальныя лёсы беларускіх жанчын. Яна выдадзена адначасова на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай і кітайскай.

Выданне «Лёсы жанчын ― лёс адзінай Беларусі» адпраўлена ў Пекін, Ханчжоу, Шанхай, Ганконг, Чунцін, Шэньчжэнь, Абу-Дабі, Анкару, Каір, Будапешт, Рым, Мадрыд, Ташкент, Вашынгтон, Маскву і многія іншыя гарады розных краін свету. У пасольстве Беларусі ў Венгрыі кніга была паспяхова прэзентавана венгерскім дзелавым колам. Прэзентацыі таксама прайшлі ў Ташкенце і шэрагу беларускіх гарадоў.

«З’яўленне кнігі „Лёсы жанчын ― лёс адзінай Беларусі“ ― гэта важны ўнёсак у развіццё сяброўства паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь», ― так ацанілі праект у Камітэце ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».