Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні вам можа падвярнуцца новая выгадная праца ці дадатковы кароткачасовы заробак. Арыентуйцеся па сітуацыі і не ўспрымайце гэта як штосьці абавязковае. Не выключана, што вы палічыце патрэбным адмовіцца ад прапановы, бо занадта стаміліся. Але ў цэлым службовая дзейнасць можа прынесці прыемныя неспадзеўкі. У выхадныя добра было б сустрэцца з сябрамі.


Фота: pexels.com

Цялец. Залішнія ўражлівасць і спазненні могуць стаць прычынай непрыемных сітуацый. Старайцеся не панікаваць і не ўвязвацца ў канфлікты. Пажадана перайсці на зберагальны рэжым працы. Перш чым штосьці змяняць у сваім жыцці, паспрабуйце ўзважыць усе за і супраць. Планы, якія вы будавалі на гэты тыдзень, зменяцца пад ціскам абставін. Дзелавая паездка напрыканцы тыдня абяцае адкрыць перад вамі новыя перспектывы.

Блізняты. Вашы мары пачнуць ажыццяўляцца на гэтым тыдні. Цяпер супрацьпаказаны спешка і залішняя мітуслівасць. Прытрымліваючыся чакальнай стратэгіі, вы зможаце дабіцца ашаламляльных вынікаў. Праявіце цярпенне і верце ў лепшае. Зоркі абяцаюць вам шмат пяшчоты, страсці і рамантыкі.

Рак. Рашучасць і актыўнасць дазволяць ажыццявіцца большай частцы планаў і задум. Адна з найважнейшых задач на гэтым тыдні — наладжванне не толькі дзелавых, але і асабістых сувязяў. У вас хопіць запалу і энергіі, каб падтрымліваць і каардынаваць дзеянні партнёраў. Важна правільна збудаваць узаемаадносіны з калегамі па працы. Магчыма далёкая паездка. У другой палове тыдня верагодныя пэўныя неабгрунтаваныя прэтэнзіі з боку блізкіх людзей.

Леў. На гэтым тыдні вам будзе проста неабходна ўраўнаважыць свае асабістыя і грамадскія інтарэсы. Пашырце кола зносін, тады дзелавыя сустрэчы дазволяць павялічыць сферу ўплыву, адкрыюць новыя перспектывы. На працы спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і спакой, нават калі здарыцца аўрал. Выявіце актыўнасць, але ўсё ж не хапайцеся адразу за некалькі спраў. Нядзелю лепш правесці спакойна.

Дзева. Тыдзень можа наглядна прадэманстраваць усе вашы ўнутраныя комплексы. Што ж, тым лягчэй будзе з імі змагацца. Можаце адчуць глыбокую абыякавасць да ўсіх спраў. 

У такой сітуацыі проціпаказаны сыход у свет ілюзій. Лепш сустрэцца з сябрамі і абмеркаваць хвалюючыя тэмы. Каб не азмрочваць выхадныя дні, будзьце больш умеранымі ў сваіх запытах. Усё ж цуды, нажаль, бываюць вельмі рэдка.

Шалі. На гэтым тыдні ў вас можа з’явіцца бліскучы шанц ажыццявіць свае жаданні. І знойдуцца тыя, хто захоча ў гэтым дапамагчы. У сераду не варта пачынаць ніякіх адкрытых і не вельмі адкрытых размоваў з кім бы там ні было. У пятніцу не варта шмат працаваць і моцна стамляцца. У суботу вас чакае гарачае спатканне.

Скарпіён. Спяшайцеся рэалізаваць свае патаемныя мары, бо менавіта цяпер перад вамі адкрываюцца бліскучыя перспектывы. Сустрэчы і новыя знаёмствы будуць плённымі, хоць і не адразу. На гэтым тыдні трэба закласці падмурак для будучага кар’ернага ўзлёту. Не забывайце пра адпачынак і асабістае жыццё. Больш часу праводзьце з каханым чалавекам.

Стралец. Вам будзе цяжкавата зразумець, што, уласна, вы робіце. Падобна, вас раздзіраюць унутраныя супярэчнасці. Зараз лепш займацца дробязямі, а таксама справамі, у якіх памыліцца немагчыма. Спрыяльныя кантакты з калегамі здалёк, магчымы паездкі, камандзіроўкі. У асабістым жыцці не выключаны праблемы, звязаныя з моцнай занятасцю на працы.

Казярог. Панядзелак і аўторак могуць не выклікаць у вас асаблівага захаплення, бо вашыя планы пагражаюць цалкам памяняцца. Непажадана пасвячаць членаў сям’і і сяброў у свае фінансавыя праблемы. Пазбягайце падману і спакушэння. У суботу паспрабуйце пазбавіць свой дом ад лішняга хламу. У нядзелю карысна будзе пабываць у новых месцах.

Вадаліў. Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным на розныя ўражанні і падзеі, сустрэчы і знаёмствы. Спрыяльны час для змены іміджу. Навакольныя гэта ацэняць. Ваша пачуццё гумару і асабістае абаянне могуць аказаць станоўчы ўплыў на поспех у многіх справах. Вашу светлую галаву на гэтым тыдні будуць наведваць самыя разнастайныя ідэі. І з-за гэтага наўрад ці атрымаецца доўга ўсядзець на адным месцы. Але пастарайцеся ўсё ж не гнацца адразу за двума зайцамі.

Рыбы. Перад вамі будзе стаяць выбар, давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы. Навошта збіраць крыўды? Гэта толькі ўскладніць ваша жыццё. Лепшая тактыка паводзін — гэта спакойна рабіць сваю справу, і вашыя старанні будуць абавязкова ацэнены. Пацярпіце, запал вакол змен на працы паступова будзе слабець. Праца ў калектыве прынясе поспех, чакаюцца дзелавыя і сяброўскія сустрэчы. Імкніцеся гасіць скандалы, надайце блізкім людзям больш увагі і клопату.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.