Вы тут

У БДМУ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з расійскім цэнтрам эндакрыналогіі


Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БДМУ і НМДЦ эндакрыналогіі Міністэрства аховы здароўя Расіі было падпісана 23 лістапада ў Мінску ў рамках Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам, прысвечанай 85-годдзю эндакрыналагічнай службы ў Беларусі.


Падчас мерапрыемства рэктар БДМУ Сяргей Рубніковіч адзначыў, што гэта найважнейшая тэма, якая закранае формы лячэння пацыентаў і захворванні, якім ва ўсім свеце надаецца нямала ўвагі.

Таксама ён падкрэсліў, што ва ўніверсітэце рэгулярна праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў, падчас якіх супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы аховы здароўя становіцца глыбейшым.

— За гэты год было праведзена больш за 100 такіх мерапрыемстваў, у рамках якіх мы ўзаемадзейнічаем з нашымі расійскімі калегамі. Толькі з імі ў нас падпісана больш за 50 дагавораў аб супрацоўніцтве ў розных напрамках.

У сваю чаргу дырэктар дзяржаўнага навуковага цэнтра «НМДЦ эндакрыналогіі» Міністэрства аховы здароўя Расіі Наталля Мокрышава выказала ўпэўненасць у тым, супрацоўніцтва арганізацый будзе вельмі насычаным і прадуктыўным.

— У нас вельмі вялікая лабараторная база. Мы можам з вамі знайсці любыя формы ўзаемадзеяння на карысць нашых пацыентаў. — падкрэсліла Наталля Мокрышава, — Я запрашаю разгледзець шырокую лінейку супрацоўніцтва і ў галіне фундаментальнай навукі, і ў клінічным узаемадзеянні. Таксама мы гатовы прадаставіць усе тыя напрацоўкі, якія ў нас ёсць па лячэнні пацыентаў з цукровым дыябетам.

Варта адзначыць, што ў абедзвюх арганізацыі дастаткова вопыту і навуковай базы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Так, было сказана, што ў Беларусі даволі структураваныя падыходы да пацыентаў з цукровым дыябетам. Таму расійскія калегі з задавальненнем пяроймуць гэты вопыт і ў адказ падзеляцца сваім.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.