Вы тут

Пасяджэнне Мінгарвыканкама з удзелам Наталлі Качанавай прайшло ў Мінску


Сёння з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло пасяджэнне Мінгарвыканкама. На парадку дня — пытанне аб выніках сацыяльнаэканамічнага развіцця Мінска за дзевяць месяцаў 2023 года.


«Сёння час магчымасцяў Прэзідэнт гаворыць аб гэтым часта і шмат, — адзначыла Наталля Качанава, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства. — Павінна быць дынаміка. Усе працуюць у аднолькавых умовах, пастаўленыя задачы неабходна выконваць. Рашэнні выканкама калегіяльныя і абавязковыя для выканання. Заданні павінны быць канкрэтызаваны — з пазначэннем тэрмінаў выканання, у тым ліку і ў адносінах да рэспубліканскіх органаў кіравання».

Наталля Качанава нагадала: намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык у сваім выступленні на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі адзначыў, што экспарт пральных машын, якія выпускаюцца ў нашай краіне, павялічыўся, прычым у разы. «Вы павінны разумець: сёння ўсе працуюць, абараняючы сваю радзіму. Адкрываюцца новыя вытворчасці, прадпрыемствы. Першае — важна дыверсіфікаваць рынкі, другое — трэба думаць, што яшчэ мы можам выпускаць, што карыстаецца попытам на рынку. Трэба перабудоўвацца», — падкрэсліла яна.

Аб сітуацыі ў будаўнічай галіне і ўводзе жылых дамоў на пасяджэнні Мінгарвыканкама далажыла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

«Прадпрыемствам і арганізацыям трэба рухаць пытанне з арэндным жыллём, каб у Мінску не было праблем з замацаваннем урачоў, настаўнікаў, вучоных, работнікаў бюджэтных сфер», — адзначыла Наталля Качанава.

Як патлумачыла Ірына Гонтарава, арэнднае жыллё ў горадзе будуецца, у тым ліку свае сродкі ўкладаюць прадпрыемствы. Як паказвае практыка, на яго высокі попыт — паступае па 10 заяў на кватэру.

«Паўсюль патрэбны кадры. За арэндным жыллём будучыня — Прэзідэнт аб гэтым шмат разоў гаварыў. Трэба прапаноўваць такое жыллё і людзям, якія гадамі стаяць у чарзе, уносіць прапановы, адпрацоўваць», — дадала спікер.

У цэлым даручэнне для прадстаўнікоў будаўнічай галіны: рэалізоўваць праекты разумна, не зацягваць тэрміны ўводу аб’ектаў. Неабходна выконваць абяцанні, якія даюцца, у тым ліку ў дагаворах долевага будаўніцтва. «З-за зрыву тэрмінаў расце кошт квадратнага метра. Прэзідэнт, калі прымаў з дакладам, зноў акцэнтаваў на гэтым увагу. Як так? Людзі заключылі дагавор. Кошт устанавілі — будзьце ласкавыя выконваць у тэрмін. Іншае недапушчальна!» — сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што трэба працаваць з людзьмі. Гэта датычыцца не толькі парламентарыяў, але і кіраўнікоў усіх узроўняў. «Трэба сустракацца з працоўнымі калектывамі, гаварыць з імі па тэмах, якія садзейнічаюць развіццю краіны. Няма няважных пытанняў», — адзначыла спікер.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.