Вы тут

Прадстаўнікі краін АДКБ абмяркоўваюць ваенна-палітычную абстаноўку ў рэгіёне


Адной з тэм сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі краін дзяржаў-удзельніц АДКБ стала ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёне, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Перагаворы дэлегацый праходзяць напярэдадні саміту АДКБ, які правядуць у беларускай сталіцы 23 лістапада. На парадку дня сумеснага пасяджэння — ваенна-палітычнае становішча ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі і работа арганізацыі ў міжсесійны перыяд, прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ў перыяд маючага адбыцца старшынства ў АДКБ Казахстана.

Як паведамлялася, 23 лістапада ў Мінску пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца сесія Савета калектыўнай бяспекі (СКБ) АДКБ. Члены СКБ абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, вызначаць наступныя задачы, а таксама прымуць шэраг дакументаў, накіраваных на забеспячэнне інтарэсаў калектыўнай бяспекі.

20 лістапада Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром АДКБ Імангалі Тасмагамбетавым. Кіраўнік дзяржавы канстатаваў наяўнасць няпростага перыяду на постсавецкай прасторы. Перш за ўсё гэты перыяд характарызуецца некаторымі канфліктнымі сітуацыямі на гэтай прасторы, у тым ліку ў зоне адказнасці арганізацыі.

«Але мы да гэтага гатовыя, і я спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства ў рамках ваенна-палітычнай арганізацыі ў Мінску будзе як раз спрыяць нарошчванню нашых намаганняў па абароне і бяспецы членаў АДКБ», — заявіў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.