Вы тут

Мікалай Чаргінец: Працягваецца выданне мемуарнай споведзі


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет другая кніга аўтабіяграфічнага рамана народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца «Трывожныя дні». Ёмісты том, у якім пісьменнік расказвае пра свой перыяд жыцця, калі ён служыў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан у сярэдзіне 1980-х гадоў, уваходзіць у склад аўтабіяграфічнага цыкла «Цяжкія дарогі жыцця». 


На старонках твора, несумненна, адлюстраваны многія драматычныя падзеі, якія звязаны з гібеллю савецкіх і афганскіх салдат і афіцэраў, жорсткасцю душманаў. І разам з тым пісьменнік і непасрэдны ўдзельнік падзей з вялікай павагай расказвае пра простых афганцаў, з якімі яму давялося сустракацца, адкрывае перад чытачом побыт, культуру народа даёкай ад нас краіны. 

Павел Грачоў, Ігар Радзіонаў, іншыя ваеначальнікі, з якімі ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар дзясяткаў кніг сустрэўся на баявых і мірных сцежках-дарожках Афганістана, поруч з якімі вырашаў самыя неардынарныя задачы па выкананні інтэрнацыянальнага абавязку савецкіх воінаў у ДРА. У кнізе прысутнічае шмат падрабязнасцяў у паводзінах афганскіх кіраўнікоў. Такія старонкі падштурхоўваюць да сур’ёзных разваг і пра сённяшні Афганістан, яго лёс у апошнія дзесяцігоддзі. 

«Трывожныя дні» — багата ілюстраванае выданне, у якім выкарыстаны здымкі з асабістага архіва пісьменніка і генерала. З просьбай пракаменціраваць сам факт нараджэння кнігі мы звярнуліся да Мікалая Іванавіча Чаргінца, які сказаў літаральна наступнае: «У кнізе ўсё напісана. Тут няма ніякіх падтэкстаў. Я расказваю пра тое, што бачыў на свае вочы, чым жыў у тыя гады. Расказваю і пра беларускіх калег-літаратараў, з якімі сябраваў у тыя гады. У тым ліку — і пра нашых пісьменнікаў-класікаў, чыя творчасць назаўжды застанецца ў гісторыі беларускай літаратуры, у памяці, свядомасці нашага народа. А мемуары я працягваю пісаць і далей. Хутка пабачаць свет новыя кнігі». 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».