Вы тут

Касавыя зборы кітайскага кінарынку перавысілі 50 мільярдаў юаняў


Паводле дадзеных China Movie Database, на гэтым тыдні сёлетні аб’ём касавых збораў на кітайскім кінарынку перавысіў адзнаку ў 50 мільярдаў юаняў (каля 7 мільярдаў долараў), што сведчыць аб значным аднаўленні кінарынку краіны пасля пандэміі COVID-19, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты вынік быў дасягнуты за 317 дзён, азнаменаваўшы сабой трыумф айчынных фільмаў, на касавыя зборы ад пракату якіх прыпадала 83,4 працэнта ад агульнага аб’ёму, сведчаць дадзеныя China Movie Database. Папярэдні раз касавыя зборы ў Кітаі перавышалі 50 мільярдаў юаняў у 2019 годзе, дасягнуўшы гэтай мяжы ўсяго за 276 дзён.

Летась агульная сума касавых збораў кінапракатнага рынку краіны склала 30,07 мільярда юаняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.