Вы тут

У серыі «Гісторыя для школьнікаў» з'явілася новае выданне


Барыс Далгатовіч — адзін з нямногіх даследчыкаў, гістарычных публіцыстаў, хто займаецца ваенна-гістарычнай статыстыкай. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат гістарычных навук, ён выдаў не адзін дзясятак кніг. Шэраг з іх — у серыі «Гісторыя для школьнікаў». 


Новае выданне — «Адміралы-франтавікі — нашы землякі». Аўтар лаканічна расказвае пра 38 адміралаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 і якія сваімі лёсамі цесна злучаны з Беларуссю. Дарэчы, на самым пачатку кнігі Б. Далгатовіч сцвярджае, што сярод нашых землякоў — беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі высокім званнем адмірала адзначана каля 100 чалавек. Уражлівая, пагадзіцеся, лічба! Асабліва калі ўлічыць, што Беларусь усё ж не марская дзяржава. Да гісторыі пытання пра адміралаў: упершыню адміралы згадваюцца ў Італіі ў XII стагоддзі. 

Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны званні адміралаў — у 1940 годзе — сярод іншых былі прысвоены: Мікалаю Зайцу, Георгію Міхалькову, Уладзіміру Рыбалтоўскаму, Максіму Скрыганаву. Паўлу Трайніну — контр-адмірала, Аляксандру Арлову — віцэ-адмірала, Пятру Папковічу — інжынер-контр-адмірала. На старонках кнігі «Адміралыфрантавікі — нашы землякі» — расповед пра многія цікавыя лёсы, пра военачальнікаў, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Савецкай краіны. У горадзе Баранавічы нарадзіўся віцэ-адмірал Георгій Халасцякоў (1902–1983). Пра яго баявыя справы гавораць узнагароды — званне Героя Савецкага Саюза, тры ордэны Леніна, тры ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава I ступені, два ордэны Ушакова I ступені, ордэны Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі. Са снежня 1944 года наш суайчыннік — камандуючы Дунайскай флатыліяй, на чале якой вызваляў ад фашыстаў Югаславію, Венгрыю, Аўстрыю, Славакію. Унікальная ваенна-марская біяграфія ў беларуса адмірала Мікалая Амелькі (1914–2007), які ўжо ў пасляваенны час быў камандуючым Ціхаакіянскім флотам, намеснікам Галоўнакамандуючага ВМФ СССР, начальнікам Генштаба Узброеных сіл СССР. 

У Дзяржынскім раёне нарадзіўся Герой Савецкага Саюза контр-адмірал Антон Гурын, у Оршы — інжынер-віцэадмірал Абрам Генкін, у Пухавіцкім раёне — віцэ-адмірал Іван Хурс, які быў узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонай Зоркі (займаў пасаду намесніка начальніка Галоўнага штаба ВМФ па разведцы). 

Кніга Барыса Далгатовіча пабачыла свет у выдавецтве «Беларусь» накладам 1200 экзэмпляраў. Набыць яе можна ў кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў краме «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО 


Праект створаны пры фінансавай падтрымцы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 131 ад 31 сакавіка 2022 года.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі? 

Культура

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

Сёлета музей Янкі Купалы адзначае юбілей

«Пласт роднай зямлі — п’едэстал для паэта...» 

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.