Вы тут

Навагодняя казка маленькіх жыхароў Мінска — разам з «Белкнігай»


Напярэдадні Новага 2024 года ААТ «Белкніга» сумесна з Маскоўскай раённай арганізацыяй горада Мінска РГА «Белая Русь» праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Навагодняя сямейная казка — 2023». У ім могуць прыняць удзел маленькія жыхары сталіцы ад 6 да 14 гадоў. Аформіць заяўку на ўдзел і здаць Конкурсныя работы можна ва ўсіх магазінах ААТ «Белкніга» Мінска. Умовы конкурсу шукайце на сайце.


Прэзентацыя кніг вядомага ваеннага гісторыка і журналіста Барыса Далгатовіча серыі «Гісторыя для школьнікаў», якія выйшлі ў выдавецтве «Беларусь», прайшла ў сталічнай гімназіі № 25. Аўтар пазнаёміў навучэнцаў 5 і 6 класаў з выданнямі «Бітва за Камарын. Пачатак вызвалення Беларусі», «Беларусы на Смаленскіх рубяжах», «Генеральскія дынастыі ў Беларусі». Кнігі распавядаюць пра нашых землякоў, якія ваявалі на розных франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны, і вучаць патрыятызму і любові да Радзімы. Такія сустрэчы з юнымі чытачамі для Барыса Далгатовіча сталі традыцыйнымі, а ў хуткім часе ў выдавецтве пабачыць свет яго чарговая кніга.


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет дакументальная аповесць-эсэ Анатоля Бензерука «Галавасек». «Трохкутнік» — не геаметрычная фігура, а назва адной з карных аперацый, «расчэрчанай» 15-м паліцэйскім ахоўным палком на палескіх землях восенню 1942 года. Падчас гэтай аперацыі была знішчана вёска Драмлёва — адна са шматлікіх беларускіх Хатыняў. Кніга распавядае пра лёсы драмлёўцаў, якія згарэлі ў тым попельным верасні, калі адзначалася трагічнае свята Галавасек. Выданне прызначана для шырокага кола чытачоў.


У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі «Якуб Колас», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і папоўніла серыю «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Кніга, якую ўклала вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, дацэнт Наталля Якавенка, уяўляе сабой літаратурную мазаіку, складзеную з фрагментаў успамінаў самога пісьменніка, яго сям’і, сяброў і паплечнікаў, а таксама з дакументаў, артыкулаў і шматлікіх фатаграфій, якія дапамагаюць паказаць біяграфію Якуба Коласа ў храналагічным парадку і глыбей зразумець яго асобу. У прэзентацыі кнігі «Якуб Колас» прынялі ўдзел вядомыя беларускія вучоныя, сваякі Якуба Коласа, прадстаўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Упрыгожылі вечарыну песні на словы Якуба Коласа ў выкананні жаночага вакальнага ансамбля музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.


Праект створаны пры фінансавай падтрымцы ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 131 ад 31 сакавіка 2022 года.


Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.