Вы тут

Надвор'е: На наступным тыдні пры праясненнях — да мінус 15


Да сярэдзіны лістапада ў нас захоўвалася адносна цёплае надвор’е, але ўжо ў найбліжэйшы час халодны паўночны вецер прынясе дыханне зімы. У ападках пачне пераважаць снег, мокры снег, а тэмпература паветра ўсё часцей будзе апускацца да адмоўных значэнняў. Пры гэтым начныя маразы будуць станавіцца ўсё больш адчувальнымі, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

А ў суботу надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў халоднай паветранай масе. У гэты дзень толькі па паўднёвым захадзе краіны адаб’ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. Будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні ўмераны, па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе апускацца да плюс 1 градуса — мінус 6 градусаў, а па паўночным усходзе краіны да 9 марозу. Максімальная тэмпература днём будзе — ад мінус 4 градусаў да плюс 3 градусаў.

У нядзелю нас чакае праверка холадам. Неба будзе яснае, таму што, у асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным снег і мокры снег. У паўднёва-заходніх раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер няўстойлівы ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 марозу па паўднёвым захадзе краіны да мінус 12 градусаў па ўсходзе Беларусі, максімальная днём ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

У панядзелак і аўторак пераважна па заходняй частцы краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу з дажджом. Месцамі згусціцца туман, утворыцца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература апусціцца да мінус 3–10 градусаў, пры праясненнях — да мінус 15. Днём слупок тэрмометра пакажа мінус 1–8 градусаў. Па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца мінус 2 — плюс 4, а днём ад нуля да плюс 6 градусаў.

У сераду месцамі па краіне прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы сіноптыкі абяцаюць мінус 3–10 градусаў, а пры праясненнях — да 15 марозу. Днём будзе мінус 1–8 градусаў. Амаль зіма. Пабачым.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.