Вы тут

«Беларусь 3» пакажа тэлеверсію адкрыцця кінафестываля «Лістапад»


Тэлеканал «Беларусь 3» запрашае на культурныя выхадныя 18 і 19 лістапада. Гэтымі днямі сацыякультурны канал пакажа тэлеверсіі дзвюх галоўных падзей у кінематаграфічным і тэатральным жыцці краіны.


Фота: pixabay.com

Восень — традыцыйны час падводзіць вынікі і адзначаць лепшыя дасягненні ў розных галінах грамадскага жыцця. 

У тым ліку — у сферы культуры і мастацтва. Так, XXІX Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пад слоганам «Ствараем будучыню» зноў з 14 да 24 лістапада збірае ў беларускай сталіцы найлепшыя ігравыя і дакументальныя стужкі з розных краін, знакамітых кінамайстроў і маладых амбіцыёзных аўтараў. Усяго ж эксперты абралі для паказу ў рамках праграмы амаль 80 работ з больш чым дзвюх тысяч заявак. Цырымонію ўрачыстага адкрыцця форуму ў «Доме кіно» тэлеканал «Беларусь 3» пакажа ў суботу 18 лістапада ў 21.05. Адразу пасля ў 21.55 гледачоў чакае нацыянальная кінапрэм’ера года — стужка «На другім беразе» вытворчасці студыі «Беларусьфільм». А цырымонію закрыцця і ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага кінафоруму тэлеканал пакажа 25 лістапада ў 21.05.

Таксама гэтымі днямі падводзіць вынікі і VІІ Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» і адзначае найлепшыя пастаноўкі беларускіх тэатраў. Сёлета ў конкурскай праграме прымаюць удзел 32 спектаклі ад 20 тэатраў Мінска, Брэста, Гомеля, Гродна, Маладзечна, Слоніма, Віцебска, Магілёва. Аб выніках самай значнай падзеі ў тэатральным жыцці краіны гледачы даведаюцца падчас тэлеверсіі ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ў нядзелю 19 лістапада ў 21.05.

А больш падрабязна пра гэтыя і іншыя падзеі можна заўсёды даведацца ў сюжэтах карэспандэнтаў праграмы «Навіны культуры» і рэпартажах праекта «Культурны тыдзень».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.