Вы тут

Жыхару горада сапраўды камфортна жыць, калі гэтыя аб’екты ў крокавай даступнасці


Як вядома, сацыяльная інфраструктура Мінска і Мінскай вобласці актыўна развіваецца. У рамках штогадовай інвестыцыйнай праграмы гэтых рэгіёнаў будуецца і рэканструюецца значная колькасць сацыяльных аб’ектаў — бальніц, паліклінік, дзіцячых садкоў, школ, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў і іншых. Якія сацыяльныя аб’екты ўжо з’явіліся ў цэнтры краіны, а таксама пра тое, што яшчэ трэба будзе пабудаваць, распавялі прадстаўнікі Мінскага гарадскога і Мінскага абласнога выканаўчых камітэтаў.


Дзесяць будынкаў ужо ўзводзяцца будуюцца, восем — на старце

Адразу 18 новых аб’ектаў аховы здароўя рознага прызначэння адкрыецца ў сталіцы ў найбліжэйшыя гады. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела будаўніцтва камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Павел Голік.

У цяперашні час у рамках інвестпраграмы ў горадзе прыступілі да будаўніцтва 10 новых аб’ектаў аховы здароўя рознага прызначэння, 8 знаходзяцца ў стадыі праектавання.

«У першым квартале наступнага года плануем завяршыць прыбудову на 199 ложкаў да ўралагічнага корпуса 4-й гарадской клінічнай бальніцы. Прыступілі да выканання работ па мадэрнізацыі 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна, якую ўвядзём бліжэй да завяршэння 2024 года. З улікам развіцця мікрараёнаў горада і ўзвядзення жылля пачалі будаўніцтва дзіцячай і дарослай паліклінік у мікрараёне Мінск-Свет (завяршэнне — 2025 год). Таксама ў другім квартале прыступілі да будаўніцтва дзіцячай паліклінікі на 480 наведванняў за змену ў мікрараёне Лошыца і шматфункцыянальнай дарослай паліклінікі на 850 наведванняў за змену ў пасёлку Усходні», — адзначыў Павел Голік.

Па словах спецыяліста, у цяперашні час забудоўшчык выйшаў на будпляцоўку па вуліцы Маякоўскага, 31, дзе таксама з’явіцца аб’ект аховы здароўя — 10-я гарадская стаматалагічная паліклініка, эндакрыналагічны цэнтр, а таксама цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі.

«У першым квартале наступнага года плануем завяршыць прыбудову на 199 ложкаў да ўралагічнага корпуса 4-й гарадской клінічнай бальніцы. Прыступілі да выканання работ па мадэрнізацыі 2-й цэнтральнай раённай паліклінікі Фрунзенскага раёна, якую ўвядзём бліжэй да завяршэння 2024 года. З улікам развіцця мікрараёнаў горада і ўзвядзення жылля пачалі будаўніцтва дзіцячай і дарослай паліклінік у мікрараёне Мінск-Свет (завяршэнне — 2025 год). Таксама ў другім квартале прыступілі да будаўніцтва дзіцячай паліклінікі на 480 наведванняў за змену ў мікрараёне Лошыца і шматфункцыянальнай дарослай паліклінікі на 850 наведванняў за змену ў пасёлку Усходні, — адзначыў Павел Голік.

Па словах спецыяліста, у цяперашні час забудоўшчык выйшаў на будпляцоўку па вуліцы Маякоўскага, 31, дзе таксама з’явіцца аб’ект аховы здароўя — 10-я гарадская стаматалагічная паліклініка, эндакрыналагічны цэнтр, а таксама цэнтр пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі.

Таксама варта адзначыць, што завяршаецца экспертыза праекта па рэканструкцыі 13-й гарадской паліклінікі, які вельмі чакаюць у Савецкім раёне. Мадэрнізаваць аб’ект плануюць пачаць у першай палове наступнага года. Таксама адначасова праектуецца пяць аб’ектаў аховы здароўя. Гэта новы будынак для наркалагічнай службы горада па вуліцы Карвата, дзе знаходзіцца аб’ект незавершанага будаўніцтва, інфекцыйны стацыянар у раёне Даўгінаўскага тракта з лёгкіх сталёвых канструкцый і траўматалагічны корпус 6-й гарадской клінічнай бальніцы. У перспектыве — распрацоўка перадпраектнай дакументацыі па новай паліклініцы для анкацэнтра, якая размесціцца па праспекце Незалежнасці.

Ёсць у спісе аб’ектаў і жыллё для медработнікаў. Так, яшчэ адзін новы інтэрнат з’явіцца ў раёне Даўгінаўскага тракта на тэрыторыі РНПЦ псіхічнага здароўя.

Аб’ёмы рамонту павялічыліся ў тры разы

Павел Голік адзначыў, што на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў аховы здароўя горада Мінска ў 2023 годзе выдзелена са сродкаў бюджэту 294,7 мільёна рублёў, у тым ліку ў рамках інвестыцыйнай праграмы — 218,2 мільёна. Для правядзення капітальнага рамонту медустаноў — 34,3 мільёна рублёў, бягучага — 42,2 мільёна. «Характэрна, што аб’ёмы фінансавання ў 2023 годзе значна перавышаюць леташнія. Толькі аб’ёмы бягучага рамонту павялічыліся амаль у тры разы», — адзначыў Павел Голік.

А за 10 месяцаў гэтага года ў сталіцы ўведзена ў строй тры буйныя аб’екты капітальнага будаўніцтва.

«Узведзены будынак дзіцячай гарадской паліклінікі № 14 у мікрараёне Сухарава, у чэрвені адкрылі прыёмнае аддзяленне на 73 ложка-месцы і аперацыйны блок гарадской клінічнай бальніцы № 5, у верасні — аднапавярховую медыцынскую амбулаторыю ў мікрараёне «Сокал», — распавёў начальнік аддзела будаўніцтва.

Што датычыцца найбліжэйшай перспектывы, то да канца бягучага года ў Мінску плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю яшчэ трох сацыяльна значных аб’ектаў. «Сярод тых аб’ектаў, якія плануем увесці ў строй у 2023-м, — дзевяціпавярховы хірургічны комплекс 11-й гарадской клінічнай бальніцы на 330 месцаў па вуліцы Каржанеўскага, блок з пяці паверхаў для мэт трансплантацыі касцявога мозгу і ствалавых клетак на 32 ложка-месцы Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, а таксама два дзесяціпавярховых карпусы інтэрната кватэрнага тыпу для медработнікаў на 375 блокаў», — удакладніў Павел Голік.

У школу — на спецыяльным аўтобусе

Часам падвоз навучэнцаў у школы спальных раёнаў значна больш выгадны, чым будаўніцтва новых аб’ектаў устаноў адукацыі. Так лічыць намеснік кіраўніка цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці Камітэта па адукацыі і падначаленых арганізацый Мінгарвыканкама Таццяна Батракова.

Яна адзначыла, што ў інвестыцыйнай праграме горада Мінска штогод на праектаванне і будаўніцтва ўстаноў адукацыі прадугледжваецца не менш за 90 мільёнаў рублёў. У бягучым годзе ў сетку дашкольнай адукацыі дадаліся чатыры аб’екты ў розных раёнах сталіцы, якія патрабавалі пашырэння колькасці месцаў для дашкольнікаў. Новабудоўлі заўсёды радуюць жыхароў сталіцы. Ды ёсць адно «але».

«Мы дэталёва прапрацоўваем пытанне неабходнасці будаўніцтва ў тым ці іншым раёне яшчэ адной школы. Часам у раёнах, дзе дзеці ўжо выраслі, установы не маюць максімальнай загрузкі. Таму сумесна з установай „Сталічны транспарт і сувязь“ прапрацоўваем пытанне падвозу дзяцей у школы іншых мікрараёнаў. Дадаткова ўжо інтэгравана ў схему руху 11 маршрутаў у сямі раёнах горада. Яны адаптаваныя, каб зручна было і дзецям, і іх бацькам», — расказала Таццяна Батракова.

А новыя школы ў сталіцы ў 2024 і 2025 гадах адкрыюцца ў Цэнтральным раёне (мікрараён Лебядзіны), а таксама ў Кастрычніцкім (мікрараён Мінск-Свет). «У найбліжэйшыя два гады будзе завершана будаўніцтва трох дзіцячых садкоў у Фрунзенскім, Першамайскім і Партызанскім раёнах. Далей будзем вывучаць прырост дзіцячага насельніцтва па раёнах і працягваць у тым жа тэмпе», — адзначыла спецыяліст.

Унікальны дзіцячы сад у брылевічах і не толькі

Як пісала «Звязда», у падарунак да 7 Лістапада мінчане атрымалі два новыя дзіцячыя садкі. Першы аб’ект датэрмінова адкрыўся ў раёне Навінак. У ім ёсць свой басейн, камп’ютарны клас, музычная і гімнастычная зала з інтэрактыўным спартыўным абсталяваннем, створана безбар’ернае асяроддзе.

Але гэта ўжо стандарт. З незвычайнага можам адзначыць уласную майстэрню народных рамёстваў, дзе дзяцей будуць вучыць саломапляценню, кераміцы, лепцы з гліны, мастацтву выцінанкі. Заняткі абяцаюць быць цікавымі і пазнавальнымі.

У Брылевічах таксама свята. Тут адкрыўся дзіцячы сад па вуліцы Чурлёніса. Будаваць будынак у новым жылым мікрараёне Мінска (у складзе Маскоўскага раёна) пачалі ў верасні мінулага года.

У садку — незвычайная планіроўка групавых пакояў. Яны прасторныя і сумешчаныя са спальнямі. Гульнявая зона ад спальнай будзе аддзяляцца толькі дэкаратыўнымі перагародкамі. Для чаго? Атрымліваецца, што дзеці заўсёды будуць пад наглядам выхавацеля.

Яшчэ адна дэталь, якой не сустрэнеш у іншых дзіцячых садках, — туалетныя пакоі абсталяваны душавымі кабінамі.

Будзе тут і басейн (з асобнай лабараторыяй для кантролю вады). Туды змогуць хадзіць не толькі маленькія наведвальнікі дзіцячага садка, але і дзеці ўсяго мікрараёна — для іх арганізуюць гурток па плаванні на платнай аснове. З’явіцца ў новым дзіцячым садзе і камп’ютарны клас — педагогі прайшлі навучанне ў Парку высокіх тэхналогій. Дзеці праз гульню змогуць асвойваць кадзіраванне, алгарытмы, лагічнае мысленне. А ў перспектыве адкрыецца і клас робататэхнікі. Дзіцячы садок «Васілёк» разлічаны на 230 чалавек. Пагадзіцеся, даволі буйны.

«Васілёк» — фінальны штрых у развіцці інфраструктуры Брылевічаў. Гэта ўжо шостая дзіцячая дашкольная ўстанова ў мікрараёне і 67-я — у Маскоўскім. З уводам новага дзіцячага садка мікрараён можна лічыць завершаным, засталіся толькі асобныя пытанні добраўпарадкавання, якія паспрабуюць зняць у найбліжэйшыя гады.

У гэтым навучальным годзе з улікам запытаў бацькоў тут будуць працаваць дзве групы для дзяцей ранняга ўзросту (ад 2 да 3 гадоў) і дзесяць груп для дзяцей дашкольнага ўзросту (ад 3 да 7 гадоў), у тым ліку дзве групы інтэграванага навучання і выхавання.

У садзе арганізавана даступнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку з інваліднасцю, і асоб, якія іх суправаджаюць: устаноўлены пасажырскі ліфт, тактыльныя індыкатары для слабавідушчых і невідушчых. Створаны пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінеты настаўніка-дэфектолага і педагога-псіхолага.

Вялікая ўвага нададзена пытанням бяспекі. Установа абсталявана відэакамерамі, як на тэрыторыі, так і ўнутры. Функцыянуе сістэма абмежавання доступу: сем’ям, чые дзеці будуць тут навучацца, выдадуць спецыяльныя карткі.

Школу з буйных панэляў? Няма праблем

У Мінскай вобласці ў наступным годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю шэрагу аб’ектаў сацыяльнага прызначэння, сярод якіх дастаткова знакавая школа ў Салігорску і паліклініка ў Заслаўі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў.

Штогод інвестыцыйная праграма Мінскай вобласці ўключае ў сябе шэраг аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Сёлета мы ўжо ўвялі ў строй ЗАГС у Маладзечне, у будынку якога таксама размясцілася служба «адно акно». Будаўнікі здалі доўгачаканую паліклініку на 800 наведванняў у змену ў Мінскім раёне, завяршылі ўзвядзенне паліклінікі ў Нясвіжы, а 8 лістапада адчыніла свае дзверы школа на 720 месцаў у аграгарадку Сеніца Мінскага раёна.

У структуры сацыяльных аб’ектаў, якія адкрыліся сёлета, — два сучасныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы ва Уздзе і Фаніпалі. «Традыцыя будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў будзе працягнута. Кожны райцэнтр у выніку атрымае такі комплекс, дзе будзе басейн, трэнажорныя і трэніровачныя залы. Цяпер будуем такія аб’екты ў Крупках і Дзяржынску», — адзначыў спецыяліст.

У Мінскай вобласці ў наступным годзе будзе ўведзена ў строй знакавая школа ў Салігорску. Ужо цяпер лічыцца, што тэхналогія будаўніцтва гэтага аб’екта можа атрымаць масавае прымяненне з-за шэрагу пераваг.

«Узводзім школу з ужываннем буйнапанэльнага домабудавання. Праект плануем унесці ў рэспубліканскі фонд праектнай дакументацыі. Адметны ён тым, што школу можна дабудоўваць з улікам рэалій развіцця таго ці іншага рэгіёна. Першапачаткова школа можа быць на 700 месцаў, а ў перспектыве, выкарыстоўваючы панэлі, аб’ект можна дабудаваць і размясціць у ім, напрыклад, тысячу навучэнцаў. Важна і тое, што тэрміны будаўніцтва пры выкарыстанні такой тэхналогіі значна скарачаюцца», — падкрэсліў Аляксей Быкаў.

Яшчэ адна школа ў наступным годзе адкрыецца ў Фаніпалі, таксама як і дзіцячыя сады ў Лагойску, Бараўлянах і Смілавічах. У стадыі праектавання — школа ў Жодзіне, станцыя пералівання крыві ў Барысаве і іншыя. «Што тычыцца медустаноў, то новую паліклініку будуем у Смалявічах, Заслаўі, дзе шляхам дзвюх чэргаў будуць уведзены ў строй паліклініка і бальніца, лячэбны корпус у пасёлку Дружны», — дадаў першы намеснік старшыні.

Аляксей Быкаў адзначыў, што штогод на мэты будаўніцтва аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінскай вобласці накіроўваецца не менш за 200 мільёнаў рублёў бюджэтных інвестыцый.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.