Вы тут

Віцебск прыме Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі


Больш за 30 гадоў таму ў Віцебску ўпершыню прайшоў фестываль харэаграфіі, які сёння з’яўляецца адным з самых старэйшых на постсавецкай прасторы і знаходзіцца ў ліку найпрэстыжных у Еўропе — Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі або ІFMC. Сёлета горад на Дзвіне заззяе творчымі агнямі з 22 да 26 лістапада, напярэдадні форума ў медыяцэнтры паўночнага рэгіёна прайшла прэс-канферэнцыя.


Галоўнай падзеяй XXXІV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (ІFMC) стане рэспубліканскі конкурс, дзе танцоры і харэографы Беларусі прадставяць свае найлепшыя пастаноўкі.

Адкрыццё фестывалю пройдзе 22 лістапада, танцавальны форум працягнецца да 26 лістапада. Усяго на ІFMC, уключаючы беларусаў, прыедуць прадстаўнікі 10 краін блізкага і далёкага замежжа — Расіі, Македоніі, Італіі, Харватыі і іншых. «Разам з віцебскімі танцорамі ў конкурснай праграме фестывалю будуць удзельнічаць каля 140 чалавек, 25 калектываў. Агульны час паказу на закрытым туры складзе амаль пяць гадзін. Конкурс будзе складацца з 9 блокаў, закрыты тур пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа і ў канцэртнай зале „Віцебск“. Фінал адбудзецца на сцэне канцэртнай залы», — адзначыла дырэктар фестывалю Марына Раманоўская.

Па добрай традыцыі ў праграме будуць балетныя спектаклі, выступленні тэатраў танца, майстар-класы, лекцыі аб сучасным мастацтве. Акрамя віцебскіх танцораў, на фестывалі будуць прадстаўнікі тэатра «Балет Яўгена Панфілава» з Пярмі, «Балет «Масква», а таксама «Танцавальная кампанія „Каннон Данс“» з Санкт-Пецярбурга. Упершыню афішу фестывалю ўпрыгожвае Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр. А яшчэ цікава, што іх спектакль «Судотык» паставіла віцебскі харэограф, яго прэм’ера прайшла летась у Мінску.

У журы, якое сёлета ўзначаліў саліст Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў, увайшлі прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, Харватыі, Італіі.

«Фестываль чакаюць і гледачы, і харэографы, і танцоры. Гэта відаць па шматлікіх заяўках, якія паступаюць ад калектываў, і па ажыятажы ў білетных касах», — падкрэсліў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Пад сузор’ем Тэрпсіхоры

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.