Вы тут

«Полымя». Лістападаўскі нумар


Адкрываючы штораз вокладку «тоўстага» літаратурна-мастацкага часопіса, чакаеш, што ж выданне прапануе з буйных жанраў прозы — якая аповесць, які раман стануць падзеяй у тваім чытацкім жыцці. І заўсёды, калі гэтага не бачыш, прысутнічае пэўнае расчараванне: а дзе новы раман?.. 


У лістападаўскім нумары часопіса «Полымя» нас чакае сустрэча з першай часткай рамана-версіі «Непераможны злом» вядомага беларускага празаіка Віктара ПРАЎДЗІНА. Цікавым падаецца эпіграф да першага раздзела «Час ракавы»: «Воля мая свабодная амаль толькі ў адным абранні дабра і зла; у іншых адносінах яна адгароджана адусюль». Словы належаць свяціцелю Ігнацію Бранчанінаву. Раман — пра чалавека, пра людзей на зломе сацыяльна-палітычным. Відавочна, што пісьменнік спрабуе адказаць на складаныя пытанні, звязаныя з непераможнасцю духа чалавечага, пра асобу, маральны выбар у розных абставінах. 

Лістапад у чытача «Полымя» атрымліваецца паэтычным — у адным нумары выступаюць паэты Таццяна Яцук, Віктар Кунцэвіч, Алена Басікірская, Серафіма Бестава, Алена Гінько, Андрэй Дарожкін, Яўген Гучок, Тамара Лазнюха, Генрых Тарасевіч, Марыя Ючкавіч. Сапраўдны атрад творцаў з розных мясцін нашай краіны!.. 

У раздзеле «Навуковыя публікацыі» — артыкулы Тамары Тарасавай «З жыццём спрачацца няможна...», прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, і Наталлі Кузьміч «Колер як катэгорыя паэтыкі: мадэль і функцыянаванне ў структуры апавядання». Міхал Бараноўскі ў артыкуле «Эпісталярый Максіма Багдановіча» робіць спробу сістэматызаваць лісты паэта, якія зберагліся да нашых дзён. Пра акадэміка І. Змоціна ў сваім нарысе «Яго называлі «літаратуразнаўцам ад Бога» распавядае Эмануіл Іофе. 

Зіновій Прыгодзіч прапануе свой погляд на творчасць і месца ў літаратуры добра вядомага чытачу празаіка Алеся Жука («На чым трымаецца жыццё»). Ёсць у нарысе і такія словы: «...Выходжу з дома і па звычцы шукаю вачыма знаёмую постаць на лаўцы суседняга пад’езда. А яе — няма. І скрушна, і самотна становіцца на душы: яшчэ адным сябрам паменела. Сцяшае іншае, больш істотнае. Тое, што постаць Алеся Жука засталася ў нашай літаратуры. І, думаецца, застанецца назаўсёды. Бо яго творы — пра тыя вечныя (духоўныя, маральныя) каштоўнасці, на якіх трымаецца наша жыццё». 

На літаратурна-крытычных старонках нумара — размова пра краязнаўчыя кнігі Святланы Кошур, манаграфію Наталлі Бахановіч «Абліччы іншага ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XIX стагоддзя», кнігу ўспамінаў Уладзіміра Васько «Зігзагі лёсу».

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

24 лютага 1944 Рагачоўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

24 лютага 1944 Рагачоўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Подзвіг байцоў Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі.

Здароўе

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Падхапіць гепатыт А нескладана. Як засцерагчыся?

Паразмаўлялі з урачом-эпідэміёлагам Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алінай Емашовай.