Вы тут

У нядзелю магчымы мокры снег і даволі моцны


Вось і прайшлі два першыя месяцы восені. Верасень быў амаль гарачы, ды і кастрычнік досыць цёплы. А вось лістапад лічыцца варотамі ў зіму, тут не пагрэешся. Асабліва калі вецер парывісты. Вось і ў гэтыя выхадныя тэмпература будзе ўсё ніжэйшай і ніжэйшай, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы на суботу на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. А вось раніцай і днём на тэрыторыю краіны чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў з поўдня Еўропы. Будзе пераважна воблачна. Ноччу па паўднёвым захадзе, раніцай і днём на большай частцы нашай тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, па ўсходзе месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 цяпла, а максімальная днём — усяго плюс 5 — плюс 10 градусаў.

У нядзелю нас чакаюць складаныя метэаўмовы. У гэты дзень краіна апынецца пад уплывам паўднёвага цыклону, які ссоўваецца з боку Украіны на ўсходнія раёны Беларусі. Пераважна воблачна. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём у паўночна-ўсходніх раёнах магчымы мокры снег. Раніцай і днём па паўднёвым усходзе краіны месцамі чакаюцца моцныя ападкі. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, раніцай і днём месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ўсё тыя ж 1–7 цяпла, а максімальная днём — усяго толькі плюс 3 — плюс 9 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.