Вы тут

Фестывалі ежы, выстава у бары «Урбаніст» і духавы квінтэт


Фестываль «КОНКОРС ЕСТ» і «Gastrofest Рэспубліка», спектакль «Мой дзядуля быў вішняй», мультфільм «Страшилка и тайна города света», выстава ў бары «Урбаніст», юбілейная выстава Алега Скавародкі «Форма. Колер. Рытм», «Духавы квінтэт» і каманда КВЗ «Доктар Хаўс» — штотыднёвая афіша «Звязды».


Фестывалі «КОНКОРС ЕСТ» 

Дзе: Мінск, Galileo (вул. Бабруйская, 6)

Калі: 12 лістапада

Колькі: ад 25 рублеў

З 1 па 12 лістапада на фудмоле «КОНКОРС» пройдзе фестываль ежы «КОНКОРС ЕСТ»-восень.

У фестывалі прымуць удзел 26 сэтаў ад розных корнераў. Сэты будуць складацца з па-вар’яцку смачных, незвычайных, любімых і цалкам новых страў!

Вас чакае не толькі смачная ежа, але і бясплатныя мерапрыемствы для ўсёй сям’і.

Gastrofest Рэспубліка

Дзе: Мінск

Калі: 16 лістапада

Колькі: ад 47 рублеў

Шосты рэспубліканскі Gastrofest ужо ў лістападзе.

Рэспубліканскі фестываль Gastrofest зноў пройдзе ў Мінску. З 16 лістапада па 3 снежня ўстановы горада прапануюць сваім гасцям арыгінальныя сэты. Кошт іх ва ўстановах Мінска складзе 47 рублёў.

На гэты раз установы-удзельнікі падрыхтуюць свае візітныя карткі — фірмавыя стравы, якімі ганарыцца кожная ўстанова і якія робяць установы вядомымі і непадобнымі да іншых.

Акрамя разнастайных сэтаў, для ўсіх наведвальнікаў фестывалю ў Мінску дзейнічае спецыяльная прапанова ад іспанскага брэнда Campo Viejo. 

Таксама ва ўсіх гасцей фестывалю будзе магчымасць паўдзельнічаць у творчым конкурсе і атрымаць смачныя і карысныя падарункі ад партнёраў фестывалю. 

Некаторыя фестывальныя сэты можна будзе замовіць да сябе дадому з дапамогай сэрвісу дастаўкі. Кошт дастаўкі будзе залежаць ад вашага месцазнаходжання.

Усе ўстановы ўдзельнічаюць у народным галасаванні на сайце gastrofest.by і ў аднайменным telegram-канале. Госці могуць спрабаваць гастрасэты і галасаваць за ўсіх сваіх фаварытаў, але толькі па адным разе. Пасля заканчэння фестывалю будуць абвешчаныя тры лідары галасавання.

«Мой дзядуля быў вішняй»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 15 лістапада 

Колькі: ад 13 рублёў

Стары Аттавіяна пасадзіў вішнёвае дрэва, якое стала лепшым сябрам для яго ўнука. І так з’явілася на свет гісторыя пра незвычайнага дзядулю, які ўмеў слухаць расліны і верыў, што «чалавек не памірае, пакуль вішнёвыя дрэвы працягваюць жыць для яго». Кніга «Мой дзядуля быў вішняй» увайшла ў спіс выбітных кніг для дзяцей «Белыя вароны», які складаецца Міжнароднай Мюнхенскай юнацкай бібліятэкай. Твор адзначаны прэміямі ў Італіі, Германіі і Францыі, а яго аўтар Анджэла Нанэці была намінаваная на галоўную прэмію ў дзіцячай літаратуры — прэмію Андэрсана.

Рэжысёр спектакля па кнізе – Дзмітрый Міронаў.

«Страшылка і таямніца горада святла»

Дзе: Гомель, Misteria Cinema (вул. Юбілейная, 9)

Калі: 12 лістапада 

Колькі: ад 6 рублёў

Юная Аркі — самы незвычайны падлетак на планеце. Яна сябруе з фантастычнымі істотамі і пастаянна вынаходзіць дзіўныя прылады. Але калі яе бацьку выкрадае злосны навуковец, ёй даводзіцца пераадолець свае страхі і адправіцца на яго пошукі ў загадкавы горад святла. Усё больш раскрываючы таямніцы гэтага месца, Аркі разумее, што ёй трэба будзе выратаваць не толькі свайго тату, але і ўвесь свет.

«Сучасны жывапіс»

Дзе: Гродна, Урбаніст

Калі: 13 лістапада

Новая выставаадкрылася ў бары «Урбаніст». Характэрная рыса аўтара — гэта яго непадобнасць да іншых мастакоў. У яго працах няма слядоў імітацыі або спробы прытрымлівацца якога-небудзь моднага трэнда. Замест гэтага мастак стварае самабытныя творы, напоўненыя яго ўласнай энергіяй і поглядам на свет. Ён не баіцца выкарыстоўваць незвычайныя каляровыя спалучэнні і адлюстроўваць рэчы ў нестандартных ракурсах, робячы сваю творчасць вельмі арыгінальнай і запамінальнай.

«Усе мышы любяць сыр»

Дзе: Гродна, Драмтэатр

Калі: 11 лістапада

Колькі: ад 9 рублёў

Казка венгерскага пісьменніка Дзюлы Урбана «Усе мышы любяць сыр» — гэта амаль Шэкспіраўскі сюжэт пра Рамэа і Джульету, толькі для дзяцей.

Галоўныя героі — белая мышка Фружы і шэры мышаня Шома сустрэліся на сыраварня і пасябравалі. Але ім перашкаджаюць бацькі, якія ладзяць сапраўдную мышыную вайну з шэкспіраўскімі запалам! Дзеці не разумеюць прычын узаемнай варожасці белых і шэрых бацькоў. Яны так падабаюцца адно аднаму і так хочуць сябраваць, што адчайна і бясстрашна адпраўляюцца па дапамогу да...

Але мы не будзем раскрываць увесь сюжэт. Скажам толькі, што дзіўныя ператварэння і прыгоды прымусяць герояў зразумець, што іх жорсткія сваркі бессэнсоўныя, а ўсе мышы аднолькава любяць сыр.

«Марозка»

Дзе: Віцебск, Белорусский театр Лялька (вул. Пушкіна, 2)

Калі: 12 лістапада

Колькі: 10 рублёў 

Бесхарактарны дзед, злая мачаха, гультайка Паша і працаўніца Даша, справядлівы Марозка... Хто іх не ведае? Казка з падобнымі героямі і сюжэтам прысутнічае ў фальклорнай традыцыі многіх народаў.

У спектаклі тэатра «Лялька» не знаходзіцца месца жорсткасці і злосці. І Марозка, у адрозненне ад свайго літаратурнага прататыпу, не забівае Пашачку. Аднак гледачу становіцца відавочным, што дзяўчынка пакарала сябе сама. Як і яе маці, што ўзрасціла дачушку ганарлівай і капрызнай. Затое Даша атрымлівае заслужаную ўзнагароду за дабрыню і працавітасць.

«Форма. Колер. Рытм»

Дзе: Віцебск, Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калі: да 15 снежня

Юбілейная выстава Алега Скавародкі «Форма. Колер. Рытм».

У 1972 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, дзе вучыўся ў Ф. Гумена, А. Някрасава. Член саюза мастакоў з 1986 года, ён працуе ў розных жанрах жывапісу алеем. З 1974 года ўдзельнік шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, у тым ліку ў Англіі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Эстоніі.

Творчасць Алега Скавародкі — асаблівая з’ява ў беларускім мастацтве. У яго працах удала злучаюцца напрацоўкі розных мастацкіх школ, класічных і авангардных, адчуваецца ўплыў мадэрна, імпрэсіянізму, перакладзеных на глебу беларускай рэчаіснасці. У яго добра вядомая, яркая і падкрэслена індывідуальная манера жывапісу, адрозная не толькі велічнай манументальнасцю і дэкаратыўнасцю, але і рамантычнай паэтыкай, складанай рытмікай кампазіцый, гарманізіраванным фарсіраваннем колеру, напружанымі пластычнымі трансфармацыямі і своеасаблівымі праекцыямі вобразаў. 

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Музеі сучаснага мастацтва (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-культурным археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, Смаленскім гісторыка-культурным запаведніку, карціннай галерэі імя Г. Вашчанкі (Гомель), Лепельскім краязнаўчым музеі, прыватных зборах і галерэях Рэспублікі Беларусь, Расіі, Ізраіля, Германіі, Францыі, Галандыі, Англіі, Польшчы, Турцыі, Індыі і інш.

Працоўная і творчая дзейнасць Алега Скавародкі была адзначана шматлікімі граматамі і дыпломамі розных краін. У 2019 годзе мастак узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

«Духавы квінтэт»

Дзе: Брэст, Брэсцкая абласная філармонія (вул. Арджанікідзэ, 14)

Калі: 11 лістапада 

Колькі: 15 рублёў 

У Брэсце прагучыць музыка беларускіх кампазітараў у выкананні духавога квінтэта. 

«Для нас, музыкаў духавога квінтэта, вельмі важна развіваць беларускую музыку ва ўсіх напрамках: як выканальніцкае, так і кампазітарскае мастацтва. Таму ў гэтым годзе мы вырашылі правесці конкурс сярод кампазітараў. Гэта нашы маладыя і таленавітыя хлопцы. Усе творы былі напісаны спецыяльна для нашага гурта у рамках конкурсу і не толькі. Для нас вялікая радасць прадставіць гэтыя сачыненні ў праграме канцэрта».

«Ну як ён табе?»

Дзе: Брэст, Вялікая зала Брэсцкага тэатра лялек (вул. Леніна, 56)

Калі: 11 лістапада 

Колькі: ад 14 рублёў 

Брэсцкі тэатр «Насупраць» прадстаўляе: эксцэнтрычная камедыя «Ну як ён табе?».

На якія толькі хітрыкі не гатовая пайсці маці, каб прымусіць дачку выйсці замуж! Але і дачка не саступае маці ў выдумцы і выбары сродкаў, калі пытанне тычыцца захавання яе незалежнасці.

Жанр камедыі палажэнняў заўсёды прадугледжвае заблытаныя сюжэтныя калізіі, калі героі ў спробе дамагчыся сваёй мэты на самай справе крок за крокам толькі пагаршаюць сваё становішча. А кожная спроба нешта выправіць прыводзіць толькі да таго, што сітуацыя яшчэ больш выходзіць з-пад кантролю.

Каманда КВЗ «Доктар Хаўс»

Дзе: Магілёў, Палац культуры вобласці

Калі: 13 лістапада

Колькі: ад 23 рублёў

Каманда «Доктар Хаўс» (Магілёў) — чэмпіён вышэйшай лігі КВЗ 2022 года, двойчы ўдзельнікі Кубка мэра Масквы, уладальнікі «Малога КіВіНа ў Залатым» на музычным фестывалі «Голосящий КиВиН 2022», удзельнікі другога сезона шоу «Канцэрты» на тэлеканале ТНТ.

Самы папулярны беларускі гумарыстычны калектыў пакажа лепшыя нумары, жарты, мініяцюры, як эфірныя, так і тыя, якія глядач убачыць толькі на гэтым канцэрце. Акрамя асноўных гумарыстычных блокаў гледачоў чакае і інтэрактыў з камандай, а пасля канцэрта – фота-сэлфі-сесія.

«Рамантыка #LOVE»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр (малая сцэна)

Калі: 15 лістапада

Колькі: ад 11 рублёў

Канцэрт ансамбля «Экспромт-класіка-квартэт»

«Гэтая вечная загадка кахання — нечакана прыходзіць, нечакана знікае... Мы сабралі для Вас калекцыю самых рамантычных сусветных хітоў у праграме “Рамантыка #LOVE”».

Каханне — гэта музыка душы. Яно — сапраўдны сэнс нашага жыцця і невычэрпная крыніца натхнення для паэтаў, мастакоў і музыкаў.

Любоў, рамантыка, вясна і жывая музыка — галоўныя героі вечара, які пройдзе ва ўтульнай камернай прасторы малой сцэны Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Канцэрт складаецца з самых рамантычных твораў сусветнай музычнай класікі ад ХVІІ стагоддзя да нашых дзён. Далікатныя і гарачыя мелодыі унясуць вас за сабой у свет кахання і прыгажосці. Чароўная «Маленькая начная серэнада» Моцарта, узнёслая «Авэ Марыя» Баха-Гуно, чароўны вальс «Ты, толькі ты» Штраўса, раскошнае танга з кінафільма «Водар жанчыны», знакаміты «Гімн кахання» Эдыт Піяф, хіты «Love me tender», «Besame mucho», «Yesterday» і інш. Да таго ж незвычайна прыгожая гісторыя кахання, якая здарылася ў Парыжы з адным з самых палымяных паэтаў ХХ стагоддзя Уладзімірам Маякоўскім, гісторыя праўдзівая і загадкавая, апраўленая чароўнымі мелодыямі і выразнымі рытмамі танга...

Разабрацца ў таямніцах музыкі і любові дапаможа абаяльная пара вядучых, а верныя сябры — акцёры, вядома, таксама не застануцца ў баку і пацешаць новымі гранямі свайго таленту.

Давайце ж у прагматычны час дазволім сабе гэтую раскошу – марыць, радавацца, хвалявацца, бо менавіта такія пачуцці абуджае добрая музыка ў жывым выкананні ансамбля «Экспромт-класіка-квартэт»!

«Без музыкі наша жыццё было б памылкай», — пісаў Фрыдрых Ніцшэ.

«...Аднаму каханню музыка саступае, але і каханне — мелодыя», — абвяшчаў А.С. Пушкін.

Любіце, атрымлівайце асалоду ад выдатнай музыкай, прыходзьце ў ТЭАТР!


Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.