Вы тут

Выбралі «Студэнта года сталіцы»


У Палацы культуры чыгуначнікаў адбыўся грандыёзны фінал Мінскага гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года». Свае ўстановы вышэйшай адукацыі прадставілі і пазмагаліся за выхад у фінал 12 пераможцаў адборачных тураў.


Фота: БелТА

У гэтым годзе канцэпцыяй гарадскога тура конкурсу «Студэнт года» сталі «Эксклюзіўныя авіялініі». Удзельнікаў чакала насычаная праграма: творчыя нумары, дэманстрацыя прамоўніцкага майстэрства па зададзеных тэмах. Інтэлектуальны тур (абарона праектаў) прайшоў напярэдадні фіналу.

Варта адзначыць, што на працягу двух тыдняў канкурсанты прайшлі сапраўдны творчы марафон: майстар-класы на згуртаванне, па дэфіле ад «Міс Мінск — 2023» Надзеі Толсцікавай, курсы па прамоўніцкім майстэрстве ад тэлевядучага Жана Сянкевіча, лекцыі аб асабістым брэндзе і правільнай абароне праекта ад дырэктара «Белбрэндаўдыт» Валянціны Дыніч, рэпетыцыі, прымеркі і падбор калекцый.

Пераможцай гарадскога этапа конкурсу «Студэнт года» стала студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Юлія Левіна. Яна падзякавала арганізатарам конкурсу і сваёй камандзе, а таксама адзначыла, што падрыхтоўка была вельмі складанай, але ўсе намаганні поўнасцю апраўдаліся. Цяпер дзяўчына прадставіць Мінск на рэспубліканскім этапе конкурсу. Другое месца заняў студэнт Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» Іван Осіпаў, а трэцяе падзялілі паміж сабой студэнтка БДУ Стэфанія-Віталія Віннічак і студэнтка БНТУ Арына Колесава.

Галоўная задача конкурсу «Студэнт года» — аб’яднаць моладзь, бо падчас адборачных тураў юнакі і дзяўчаты знаёмяцца адзін з адным і ствараюць сумесныя праекты. Аб гэтым сказаў першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Раман Бандарук: «Мы спадзяёмся, што з кожным годам усё больш студэнтаў будзе даведвацца аб гэтым конкурсе і пачне прадстаўляць сваю ўстанову адукацыі». На яго думку, інтэлектуальныя і творчыя маладыя людзі, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, з’яўляюцца гонарам сваіх навучальных устаноў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.