Вы тут

Маладзёжныя парламенты Беларусі і ДНР падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве


Дакумент быў заключаны падчас візіту старшыні Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіты Рачылоўскага і члена Маладзёжнага парламента Анастасіі Гацко сумесна з дэлегацыяй Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі ў Данецкую Народную Рэспубліку.


Мэтай пагаднення з’яўляецца развіццё маладзёжных міжпарламенцкіх сувязяў шляхам сумеснай работы ў сферах, якія закранаюць правы і законныя інтарэсы моладзі Беларусі і Данецкай Народнай Рэспублікі, арганізацыя і правядзенне сумесных мерапрыемстваў і дыялогавых пляцовак як у вочным, так і дыстанцыйным фармаце.

Як адзначыў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Мікіта РАЧЫЛОЎСКІ, вельмі радасна і сімвалічна, што менавіта ў Дзень народнага адзінства, калі ўся Расія святкавала гэтае цудоўнае свята, мы падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. «І не проста падпісалі, а зрабілі гэта ў вочным фармаце ў самім Данецку, паціснуўшы рукі і паглядзеўшы ў вочы адзін аднаму, тым самым выказаўшы свой давер, павагу і падтрымку, — удакладніў ён. — Наперадзе шмат працы. Для мяне кожнае пагадненне і мемарандум аб супрацоўніцтве носяць асаблівы сэнс, а ўлічваючы тую сітуацыю, якая сёння адбываецца на Данбасе і ў Данецку, вельмі важна падтрымаць нашых калег і брацкі народ, бо, нягледзячы на ўсе цяжкасці і ваенныя абстрэлы з боку ВСУ, маладыя хлопцы працягваюць працаваць на карысць маладзёжнага парламентарызму, у той час як ужо ў іншай краіне сказалі б, што цяпер не да гэтага і ёсць задачы больш важныя. Яны моцныя духам, і тут мы аднолькавыя. Мы заўсёды будзем працаваць».

У ходзе візіту маладыя беларускія і расійскія парламентарыі наведалі мемарыяльны комплекс «Саўр-Магіла», у Макееўцы высадзілі саджанцы ёлак, прывезеныя з Беларусі. У працоўнай акцыі прыняў удзел кіраўнік муніцыпальнага ўтварэння гарадской акругі Макееўка Уладзіслаў Ключараў. Прадстаўнікі маладзёжных парламентаў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Алея анёлаў» у памяць аб загінулых дзецях у выніку артылерыйскіх і авіяцыйных нападаў Узброеных сіл Украіны па грамадзянскіх аб’ектах Данбаса, да «Алеі Герояў» у Данецку, да мемарыялу на месцы гібелі першага кіраўніка Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандра Захарчанкі. Абмяняцца меркаваннямі па многіх актуальных пытаннях была магчымасць падчас круглага стала на тэму «Асаблівасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі: новыя выклікі ва ўмовах правядзення СВА».

Акрамя таго, маладыя парламентарыі сустрэліся з выхаванцамі МБУ «Дзіцячы сацыяльны цэнтр адміністрацыі горада Данецка». Дзеці атрымалі салодкія падарункі. У сваю чаргу, на памяць аб сустрэчы выхаванцы падарылі гасцям вырабы ручной работы.

У сценах Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшло пасяджэнне круглага стала ў рамках Пагаднення паміж Маладзёжным парламентам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і Палатай маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці. Адбылася сустрэча са старшынёй Народнага Савета Данецкай Народнай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі Арцёмам Жога, якому Мікіта Рачылоўскі ўручыў Ганаровую грамату Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь — за падтрымку і супрацоўніцтва на карысць маладзёжнага парламентарызму і моладзі Саюзнай дзяржавы. Таксама ганаровыя граматы атрымалі маладыя заканадаўцы пры Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі і прадстаўнікі Маладзёжнага парламенту Данецкай Народнай Рэспублікі.

Вераніка КАНЮТА

Фота з архіва Маладзёжнага парламента

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.