Вы тут

Мерапрыемствы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшлі на Гомельшчыне


У святочным мітынгу на цэнтральнай плошчы Гомеля прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады горада і вобласці, дэпутаты, актывісты палітычных партый, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, працоўных калектываў. Гамяльчане і госці горада ўсклалі кветкі да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну


— Сімвалічна, што Беларусь — адзіная краіна, у якой святкуецца Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, — звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Дзмітрый Мурашка. — 7 лістапада 1917 года адбылася падзея, якая назаўжды змяніла свет. Вялікі Кастрычнік адкрыў шлях да нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Дзякуючы заваяванням рэвалюцыі беларускі народ упершыню здабыў дзяржаўнасць.

Сваімі выступленнямі на тэму «Гістарычная значнасць Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» падзяліліся спікеры тэматычнай дыялогавай пляцоўкі, якую арганізавалі ў Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Між тым даведацца больш пра гісторыю свята, пагрузіцца ў атмасферу савецкага побыту атрымалі магчымасць удзельнікі дыялогавай пляцоўкі, якая прайшла таксама ў Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Акрамя таго розныя пакаленні жыхароў Гомельскага раёна сустрэліся на ўрачыстым мітынгу да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў аграгарадку Пакалюбічы.

Моцнага здароўя, шчасця, спакою і міру, а таксама новых працоўных дасягненняў на карысць нашай краіны – вось святочныя пажаданні жыхарам Гомельшчыны і ўсім беларусам ад актывістак «Беларускага саюза жанчын». Прадстаўніцы раённых арганізацый грамадскага аб’яднання далучыліся да святочных мерапрыемстваў з нагоды 106-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў сваіх населеных пунктах. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.