Вы тут

Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка адкрылася ў Мастах


Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка ў рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па падтрымцы здароўя і спорту «Спорт для ўсіх» адкрылася ў Мастах, паведамляе БелТА са спасылкай на Мастоўскі райвыканкам.


Фота: БелТА

Спартыўны аб’ект з’явіўся напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў двары СШ № 5 г. Масты, але ён даступны не толькі для навучэнцаў гэтай і суседняй СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Васіля Жукава, цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі і раённага ваенна-патрыятычнага клуба «Гвардзеец», але і для ўсіх жыхароў бліжэйшых мікрараёнаў, дзе пражываюць больш за 4,5 тыс. чалавек. Акрамя таго, непадалёк знаходзяцца цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСОН Мастоўскага раёна, што дасць магчымасць умацаваць здароўе дзецям і пажылым людзям з абмежаванымі магчымасцям.

«Наша краіна можа ганарыцца тым, што асноўны прыярытэт яе ўнутранай палітыкі — сацыяльная накіраванасць. Дзякуючы традыцыі, якую ўвёў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мы штогод напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрываем сацыяльныя аб’екты. Шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка ў Мастах — адзін з многіх аб’ектаў, якія ўступаюць у строй у гэтыя дні. Усё гэта робіцца для людзей, для таго каб вы адчувалі клопат дзяржавы», — сказаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў спартыўнага свята, першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрый Валеваты.

Старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько, віншуючы рабят, адзначыў, што спартыўная пляцоўка адкрывае шмат магчымасцяў перад навучэнцамі для заняткі спортам, для правядзення вольнага часу з карысцю для здароўя. «Упэўнены, што яна стане цэнтрам прыцягнення для моладзі, якая любіць займацца спортам і вядзе здаровы лад жыцця, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Спадзяюся, што вы ацэніце тыя намаганні, якія робяць дарослыя для вашага развіцця, і будзеце яе берагчы».

Значны ўклад у будаўніцтва пляцоўкі ўнеслі арганізацыі раёна: ТАА «Мостытепломонтаж», РУП ЖКГ, ДРБУ-208, ААТ «Чарлёна».

«У нашай школы добрыя спартыўныя традыцыі, — падзялілася дырэктар установы адукацыі Таццяна Легеза. — Нашы выпускнікі станавіліся прызёрамі і пераможцамі розных спаборніцтваў. Так, Мікіта Рудзевіч — майстар спорту міжнароднага класа, двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы, Святлана Вакула — шматразовая чэмпіёнка рэспубліканскіх і міжнародных рэгат, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў у Сіднэі, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа, Таццяна Шмукста — чэмпіёнка Еўропы сярод моладзі, майстар спорту міжнароднага класа. Цяпер у школьнікаў будзе яшчэ больш магчымасцяў падтрымліваць сябе ў добрай спартыўнай форме і дамагацца новых перамог».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.