Вы тут

Новы дзіцячы сад у Слоніме адчыніў дзверы для юных выхаванцаў


У Слоніме напярэдадні 7 лістапада адчыніў дзверы для маленькіх жыхароў райцэнтра і бліжэйшых вёсак новы дзіцячы сад, паведамляе БелТА.


Фота slonves.by

Новабудоўля размясцілася ў жылым мікрараёне Паўднёвы Захад. Наведваць дзіцячы садок будуць дзеці не толькі з раённага цэнтра, але таксама з аграгарадка Навасёлкі і бліжэйшых вёсак, адкуль будзе арганізаваны падвоз дзяцей. «Адкрыццё дзіцячага садка — гэта заўсёды ўклад у будучыню, — падкрэсліла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта. — Тое, што ён сёння адкрываецца ў Слоніме, — сведчанне развіцця горада і раёна, перспектыўнага росту. Новыя магчымасці, якія адкрываюцца перад дзецьмі, — гэта праява клопату дзяржавы, залог таго, што новае пакаленне вырасце з разуменнем, колькі сіл і сродкаў ўкладзена ў іх шчаслівае дзяцінства».

Як падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, адкрыццё дзіцячага садка ў райцэнтры — падзея доўгачаканая. «Выбаршчыкі звярталіся з такімі прапановамі падчас дэпутацкіх прыёмаў, — адзначыў Валянцін Семяняка. — Прыемна, што гэта знайшло водгук у абласным выканаўчым камітэце, галоўным упраўленні адукацыі. Мы, беларусы, прывыклі да такіх рэчаў, нам трэба разумець іх каштоўнасць. За гэтым стаіць сацыяльная палітыка беларускай дзяржавы. Важна ацаніць і велізарную працу будаўнікоў, педагагічнага калектыву, які рыхтаваўся да прыёму дзяцей». Дэпутат павіншаваў сланімчан з радаснай падзеяй, пажадаўшы дзецям і мамам, каб дзіцячы садок апраўдаў усе надзеі, а педкалектыву — сфарміравацца як каманда і рухацца наперад.

«Мы пабудавалі добры мікрараён, які імкліва расце і развіваецца, тут пражывае шмат маладых сем’яў з дзецьмі. Дзіцячы сад у крокавай даступнасці стане для іх сапраўдным падарункам. Дзякуючы сумесным намаганням сад пабудаваны з улікам самых перадавых тэхналогій, кожнае дзіця тут атрымае выдатныя магчымасці для гарманічнага развіцця», — дадаў старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч.

Новы дзіцячы сад па праву называюць у горадзе дашкольнай установай будучыні. Камп’ютарны клас, патрыятычны пакой з пазнавальна-гульнявымі панэлямі, басейн — усё гэта чакае маленькіх наведвальнікаў. Тут устаноўлена сучаснае інтэрактыўнае абсталяванне. Для дзяцей закуплены інтэрактыўны фізкультурны комплекс — сэнсарная сцяна для правядзення заняткаў па фізкультуры, якая спрыяе выпрацоўцы ў дзяцей звычкі да фізічнай актыўнасці, уздыму зацікаўленасці ў занятках спортам, умацаванню здароўя. Ёсць інтэрактыўны скаладром — сцяна, абсталяваная выступамі для лажання, якая змяняе свой дызайн у залежнасці ад выбару гульні, інтэрактыўны стол-пясочніца — комплекс, у якім з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці дзеці вывучаюць навакольны свет, набываюць навыкі арыентацыі ў прасторы, развіваюць памяць, увагу і логіку. Для працы з дзецьмі па карэкцыі гаворкі набыта разумнае люстэрка — сучасны прафесійны інструмент лагапеда. У двары дзіцячага садка абсталяваны гульнявыя і баскетбольная пляцоўкі, веладарожкі, а таксама шматфункцыянальная пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.