Вы тут

Кітайскія цягнікі здзейснілі 30 тысяч паездак


Звыш 30 тысяч цягнікоў прайшлі ў рамках міжнародных мультымадальны грузаперавозак, якія былі запушчаны ў 2017 годзе па Новым міжнародным сухапутна-марскім гандлёвым калідоры, які праходзіць праз заходнія раёны Кітая. Пра гэта заявілі ўлады Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (ГЧАР), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


30-тысячным стаў грузавы цягнік са 110 кантэйнерамі, які пакінуў чыгуначны вакзал кантэйнернага цэнтра горада Цыньчжоў ГЧАР, каб даставіць харчовыя прадукты з Інданэзіі, В’етнама і кітайскай правінцыі Хайнань у мегаполіс Чунцын на паўднёвым захадзе Кітая.

Новы міжнародны сухапутна-марскі гандлёвы калідор быў створаны адміністрацыйнымі адзінкамі правінцыйнага ўзроўню Заходняга Кітая сумесна з краінамі АСЕАН. Пасля яго запуску ў 2017 годзе адзначаецца стабільны рост колькасці адпраўленняў цягнікоў і штогадовае павелічэнне аб’ёму грузаперавозак.

Па гэтым калідоры на кітайскі рынак паступае ўсё больш сельскагаспадарчай прадукцыі з краін АСЕАН і іншых дзяржаў, такой як камбаджыйскі рыс, тайскія какосы і бразільская замарожаная ялавічына. Разам з гэтым Кітай пастаўляе ў іншыя краіны прадукты сектара новай энергетыкі, новыя матэрыялы, а таксама механічную і электратэхнічную прадукцыю, паведаміў менеджэр аддзела па маркетынгу кампаніі Guangxi Beibu Gulf International Transport Development Co., Ltd. Лі Хунфэн.

Цяпер аперацыі па міжнародным сухапутна-марскім гандлёвым калідоры распаўсюджаныя на 138 вакзалаў у 69 гарадах, якія адносяцца да 18 адміністрацыйных адзінак правінцыйнага ўзроўню Кітая.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.