Вы тут

Парэчкі не любяць суседзяў


З’явіліся не ўздуцці на лістоце чырвоных і белых парэчак і самі ўздуцці як бы чырванеюць? Прыгледзьцеся да кустоў, калі ўздуцці размешчаны ў асноўным на верхавінных лістах, значыць, гэта чырвонагаловая тля.


Звычайна вынік яе «працы» заўважаюць, толькі калі шкоднік ужо ад’еўся і лістота агрубела, а значыць, тля сышла на больш гасцінныя расліны. Па ўсім відаць, з апырскваннем вы спазніліся. А часам садоўнік думае, што гэта слупкаватая іржа, і пачынае труціць кусты фунгіцыдамі.

Трэба рыхтавацца да наступнага сезона, а менавіта зразаць пашкоджаныя верхавіны парасткаў: на наступны год яны ўсё роўна пладаносіць не будуць. І запасіцца сістэмнымі фунгіцыдамі ад шкоднікаў.

Увесну аглядайце верхавіны парасткаў, пераварочвайце лістоту. Нават калі тлі няма, дастаткова ўбачыць мурашак: яны яе даставяць у найбліжэйшай будучыні. З’яўленне мурашак — сігнал да ахоўных апрацовак. Іх трэба правесці дзве, з інтэрвалам у 1,5-2 тыдні.

Некаторыя для абароны парэчак ад тлі саджаюць аксаміткі і іншыя расліны. Але парэчкі суседзяў не пераносіць. Ад іх рэзка змяншаецца ўраджайнасць, ягады драбнеюць... Усё таму, што ў парэчак вельмі слабая каранёвая сістэма і не можа канкурыраваць з пражэрлівымі суседзямі.

Калі хочаце разрабіцца з тлёй экалагічным спосабам, зрабіце мыльны раствор. Для яго 80-100 г гаспадарчага мыла раствараюць у 10 л воды. Зрэшты, гэтак жа працуе і раствор пральнага парашку. Досыць дзве-тры запалкавыя пачкі на 10 л вады.

Такімі растворамі апырскваюць кусты так, каб кроплі трапілі на ніжні бок ліста, дзе і хаваецца вораг. Слабы бок гэтых раствораў у тым, што яны змываюцца першым жа дажджом і перастаюць працаваць. Але гэта не бяда, бо апрацоўку заўсёды можна паўтарыць.

Заўважце, чырвонагаловая тля наведвае белыя і чырвоныя парэчкі, а на чорнай практычна не сустракаецца. Гэта невыпадкова! Справа ў тым, што лістота ў чырвоных і белых парэчак мякчэйшая, і тля яе можа пракусіць.

Гэта варта выкарыстоўваць. Напрыклад, калі падкарміць кусты растворам попелу. Для чаго 0,5 л попелу настойваюць у 10 л воды. Такі раствор выклікае агрубенне лістоты ў парэчак.

У цэлым, тля хутка размнажаецца і вельмі любіць паесці. Але гэта не самы ўстойлівы да ядаў і іншых мер уздзеяння шкоднік, а значыць, ёсць спосабы пазбавіцца ад яго. Галоўнае — зрабіць гэта своечасова.


Што трэба зрабіць з аксаміткамі восенню

Дасведчаныя агароднікі ведаюць карысныя ўласцівасці непатрабавальных аксамітак і высаджваюць іх па ўсёй тэрыторыі, каб адпудзіць розных шкоднікаў і палепшыць глебу.

Эфірны алей, які змяшчаецца ў расліне, з’яўляецца магутным прыродным антысептыкам. Па гэтай прычыне кветкі аксамітак часта выкарыстоўваюцца ў касметыцы і народнай медыцыне. Пры гэтым кветкі сваім пахам могуць абараніць клумбы ад цыбульнай мухі, каларадскага жука і капуснай бялянкі. Карані расліны вылучаюць тыафен, які адпуджвае глебавых шкоднікаў, а таксама прыгнятае рост пустазелля.

Дачнікі рэкамендуюць увосень заслаць кветкамі, якія адцвітаюць, апусцелыя градкі, а таксама накрыць імі зімавы часнык. Акрамя гэтага, аксаміткі трэба скласці ў кампосную кучу. За зіму яны паспеюць перапрэць і затым дапамогуць увесну ўзбагаціць грунт.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

 Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

Для чаго Аляксей Хомчык стаў урачом?

«Дзядзька Васіль загінуў, ты павінен працягнуць яго справу. Ты добра вучышся, павінен стаць доктарам».

Грамадства

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

Буякі, суніцы і лісічкі — прыцэньваемся да падарункаў чэрвеня

«Ёсць і імпартныя, іспанскія — яны па-ранейшаму ў раёне 70 рублёў за кіло, 30 рублёў — кантэйнер».

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.