Вы тут

Андрэй Худык: «Азеляненне і ўборка тэрыторый ад смецця — наш агульны ўклад у зялёнае аблічча Беларусі»


Адзіны дзень азелянення, ініцыянаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў рамках экалагічнай кампаніі «Мірная стваральная праца на карысць чыстай і зялёнай краіны!», прайшоў сёння ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Удзел у акцыі прынялі звыш 5 тыс. чалавек: супрацоўнікі сістэмы Мінпрыроды, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, адукацыйных і грамадскіх устаноў сабраліся пасадзіць больш за 60 тыс. саджанцаў ліп, клёнаў, дубоў, рабін, грабаў, соснаў, вербаў, туй і інш. Адным з самых знакавых мерапрыемстваў дня стала закладка ліпавай алеі ў Полацкім парку сталіцы.


Полацкі парк — адно з любімых і найпрыгажэйшых месцаў адпачынку мінчан. Галоўная яго асаблівасць — шматлікія водныя каскады, за якія ў 1989 годзе праект «Архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў г. Мінска» быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Сёння да паркавай зоны далучылася новая алея: 50 маладых ліп былі пасаджаны пры асабістым удзеле кіраўніка прыродаахоўнага ведамства Андрэя Худыка і супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Мінпрыроды, Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска.

Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства Андрэй Худык падкрэсліў важнасць мерапрыемстваў па азеляненні, добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі, бо ад гэтага залежыць камфортнае жыццё грамадзян:

— Сёння пераважная большасць нашых населеных пунктаў маюць 40% азелянення і больш. Але мы лічым, што нават гэтага нядосыць. У сувязі з гэтым штогод Мінпрыроды праводзіць акцыі па азеляненні. Прыемна, што на наш заклік заўсёды адгукаецца вялікая колькасць людзей па ўсёй краіне. Не памылюся, калі скажу, што азеляненне і ўборка тэрыторый ад смецця — наш агульны ўклад у аблічча Беларусі.

— Дрэва, пасаджанае сёння, ужо праз некалькі гадоў будзе ўпрыгожваць нашу краіну і цешыць вока нашых жыхароў, таму я лічу, што гэта вельмі важнае мерапрыемства. І мы запрашаем усіх нашых грамадзян, жыхароў гарадоў, вёсак паўдзельнічаць у ім. Гэта наш вялікі ўклад у будучыню, — адзначыў Віктар Галанаў, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Апрача пасадкі дрэў, у парке таксама прыбіралі апалую лістоту, з якой потым будзе зроблены кампост. Завяршылася мерапрыемства ўстаноўкай памятнага камню.

Александрына ПАРШЫНА

Фота прэс-службы Мінпрыроды, аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.