Вы тут

Мокры снег ужо не рэдкасць. Асцярожна! Месцамі галалёд, а на дарогах — галалёдзіца


Пасля цёплага верасня другі месяц восені стаў досыць халодны. А холад гэты суправаджаецца вельмі непрыемнымі ападкамі ў выглядзе дажджу з мокрым снегам на фоне парывістага ветру. І на выхадныя надвор'е ў нас лепшым не стане, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А ў пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе з мокрым снегам. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будуць галалёд, слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, а па паўднёвай палове — плюс 5—9 градусаў. Днём тэмпература будзе ў межах ад 0 градусаў па поўначы краіны да плюс 13 градусаў па поўдні. Атмасферны ціск ноччу будзе падаць, днём істотна не зменіцца.

У першы дзень выхадных надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць цыклон, які ссоўваецца з боку Карпат далей праз паўднёвы ўсход Беларусі на Бранскую вобласць. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу з мокрым снегам. Ноччу ў суботу, пераважна па паўднёвай палове, а днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Па поўначы нашага рэгіёна ў асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў парывісты, на поўдні краіны месцамі моцны парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў па поўначы да плюс 10 градусаў па паўднёвым усходзе краіны, а максімальная днём чакаецца ў межах 0—7 цяпла, а ў паўднёвых раёнах Беларусі да плюс 12 градусаў.

У нядзелю наша краіна апынецца ў вільготнай няўстойлівай паветранай масе, калі ў дзённыя гадзіны адаб'ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца з боку Польшчы. Воблачна з праясненнямі. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы ад слабага да ўмеранага, днём паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 марозу па паўночным усходзе да плюс 6 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём складзе ад 2 цяпла па паўночным усходзе да плюс 14 градусаў па паўднёвым захадзе Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.