Вы тут

Хрэнін адправіўся ў КНР з афіцыйным візітам


Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін з’ехаў з афіцыйным візітам у КНР, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


Фота: «Ваяр»

На час візіту запланаваны перамовы з членам Палітбюро Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намеснікам старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Віктар Хрэнін таксама наведае навучальныя ўстановы і воінскія часці Народна-вызваленчай арміі Кітая і прыме ўдзел у 10-м Сяншанскім форуме па бяспецы. На палях форуму запланаваны шэраг важных двухбаковых сустрэч.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.