Вы тут

«Майстар і Маргарыта», мультфільм «Элементарна» і трансфармацыйная псіхалагічная гульня


«Майстар і Маргарыта», трансфармацыйная псіхалагічная гульня, «451 градус па Фарэнгейце: шлях Мілдрэд», мультфільм «Элементарна», «Юнона і Авось» і «Магіла льва» — штотыднёвая афіша «Звязды».​


«Майстар і Маргарыта»

Дзе: Мінск, тэатр на Нямізе (вялікая сцэна) (вул. Няміга, 30)

Калі: 28 кастрычніка

Колькі: 10 рублеў

Сон ці ява, вечны супакой або вечныя пакуты? Скептыцызм ці вера ў Бога, любоў да сябе — у спектаклі па несмяротнаму раману Булгакава на фоне фантасмагорыі, дынамікі і нерэальнасці таго, што адбываецца.

Трансфармацыйная псіхалагічная гульня. Здзейсніце займальнае падарожжа ў падсвядомасць

Дзе: Мінск, вул. Прытыцкага, 83

Калі: 28 кастрычніка

Колькі: ад 70 рублеў

Мэты гульні:

  • паглядзець на сваё жыццё звонку;
  • здзейсніць займальнае падарожжа ў падсвядомасць, выявіўшы негатыўныя шаблоны розуму і мадэлі паводзін;
  • паверыць у сябе, пасябраваць з сабой і змяніць свае неэфектыўныя мадэлі мыслення і паводзін;
  • выйсці з ахвярнай, дзіцячай пазіцыі, выгадаваць унутранага дарослага, моцную асобу!

Гульцы заходзяць, бачачы толькі, які вопыт і гісторыю яны маюць. Што з гэтага з’яўляецца патрэбным і асэнсаваным, а што проста дзіцячым рашэннем... А ад чаго можна адмовіцца і пачаць дзейнічаць па-іншаму? Нарэшце гульцы усведамляюць, што рабіць са сваім станам, складанай праблемнай сітуацыяй, як вырашыць існуючы канфлікт і стаць паўнапраўным гаспадаром свайго жыцця!

Час правядзення для групавога фармату — 3-3,5 гадзіны.

Вядучы: Літвінка Наталля, псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, бізнес-трэнер.

Вы можаце парадаваць блізкіх і набыць падарункавыя сертыфікаты.

451 градус па Фарэнгейце: шлях Мілдрэд

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 28 кастрычніка

Колькі: ад 13 рублёў

451 градус па Фарэнгейце — тэмпература, пры якой запальваецца і гарыць папера. Галоўны герой — Мантэг — пажарнік, і калі ў першай частцы гаворка ідзе пра кнігі і іх значэнні і важнасці ў нашым грамадстве, то ў другой частцы інсцэніроўкі аўтары прапануюць гледачу знайсці больш глыбінныя сэнсы праз раскрыццё тым любові, веры, надзеі. Пачынаецца пошук галоўным героем сэнсаў унутры сябе, шляхоў да самога сябе.

«Жэня + Таня = Каханне»

Дзе: Гомель, Маладзёжны тэатр (пр-т Леніна, 10)

Калі: 3 лістапада

Колькі: ад 18 рублёў

Па матывах рамана А. С. Пушкіна «Евгений Онегин»

Рэжысёр-пастаноўшчык — Таццяна Самбук

«Задумавшись, моя душа,
Прелестным пальчиком писала
На отуманенном стекле
Заветный вензель О да Е.»

Раман у вершах «Евгений Онегин» — адзін з самых вядомых твораў для ўсіх са школьных часоў. Кожны з нас вучыў на памяць маналогі Таццяны Ларынай ці Яўгена Анегіна, а раман ужо даўно раскладзены на цытаты. Часам мы не заўважаем, як гаворым імі, а цяпер нават уявіць сабе не можам, што насамрэч гэтая даўняя гісторыя — пра нас саміх. Жэня + Таня = Каханне — гэта незвыклае прачытанне класікі. 

Вам пакажуць смелую, дынамічную і захапляльную гісторыю! Спектакль пульсуе, дыхае, смяецца і танчыць. У спектаклі задзейнічаны заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка, Вера Кавалерава, Ларыса Горцава і інш.

«Элементарна»

Дзе: Гродна, Mooon, зал 3 Premiere

Калі: 29 кастрычніка (14:35)

Колькі: ад 11 рублёў

У горадзе стыхій насельнікі Агню, Вады, Зямлі і Паветра жывуць разам. У моцнай і запальчывай Эмбер завязваецца сяброўства з расслабленым Уэйдам, які проста плыве па плыні, — сяброўства, якое кіне выклік яе ўяўленням пра свет вакол.

  • Жанр — мультфільм
  • Рэжысёр — Пітэр Сон

«Юнона і Авось»

Дзе: Гродна, Філармонія

Калі: 1 лістапада

Колькі: ад 74 рублёў

«Юнона і Авось» — адна з самых вядомых рок-опер – вяртаецца ў Гродна 1 лістапада!

Аўтары — выбітны рускі кампазітар Аляксей Рыбнікаў і паэт Андрэй Вазнясенскі. Пастаноўку рок-оперы «Юнона і Авось» у аўтарскай версіі ажыццявіла Маскоўская дзяржаўная Творчая майстэрня пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі і прэміі Прэзідэнта РФ, кампазітара Аляксея Львовіча Рыбнікава.

У спектаклі занятыя бліскучыя маскоўскія артысты — зоркі новай хвалі. У ролі графа Мікалая Рэзанава — Андрэй Шкалдычэнка. Ролю Канчыты выконваюць Святлана Бакаева, Ганна Буркіна, Наталля Сялянскіх, Дыяна Арлоўская. У спектаклі задзейнічаны вядучыя акцёры тэатра Аляксея Рыбнікава.

Прэм’ера рок-оперы «Юнона і Авось» адбылася ў 1981 годзе на сцэне Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола, і вось ужо больш за 40 гадоў пастаноўка ідзе з нязменным поспехам і аншлагам.

Поўная аўтарская версія Аляксея Рыбнікава з’яўляецца навацыяй ў жанры сусветнага музычнага тэатра і закліканая вярнуць першапачатковую ідэю аўтараў. У новай версіі оперы злучыліся традыцыі рускай духоўнай музыкі, фальклору, жанраў масавай «гарадской» музыкі, з вобразнымі, ідэйнымі і эстэтычнымі прыярытэтамі кампазітара.

Рок-оперу «Юнона і Авось» у пастаноўцы Тэатра Аляксея Рыбнікава ўбачылі гледачы такіх краін, як ЗША, Канада, Германія, Францыя, Швейцарыя, Ізраіль, Фінляндыя, Літва, Латвія, Эстонія, краіны блізкага замежжа Беларусь, Казахстан, Азербайджан. Больш за 50 спектакляў у год тэатр дае па ўсёй тэрыторыі Расіі ад Калінінграда да Уладзівастока, ад Архангельска да Уладзікаўказа.

«Саня, Ваня з імі Рымас»

Дзе: Віцебск, вул. Замкавая, 2

Калі: 1 лістапада

Колькі: 14 рублёў 

Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх...

Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога — на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, аднаногі інвалід, які працуе на канюшні.

Вайна мінае... Пад Сталінградам загінуў Пётр, ад гора памерла яго Соф’я... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца…

«У свеце кветак я жадаю застацца»

Дзе: Віцебск, вул. Чайкоўскага, 5

Калі: 2 лістапада

Выстава «У свеце кветак я жадаю застацца» у культурна-гістарычным комплексе Залатога кальца горада Віцебска.

Аўтар выставы – Людміла Халмачова, удзельніца Народнага клуба аматараў фларыстыкі «Анюта».

«Сярожа вельмі тупы»

Дзе: Брэст, Малая зала БАТД (вул. Леніна, 21)

Калі: 29 красавіка

Колькі: 14 рублёў

Дзе ён, той момант, калі штодзённае ператвараецца ў абсурднае?

Кур’еры прыносяць праграмісту Сярожы пасылку — сітуацыя штодзённая. Кур’еры адмаўляюцца пакідаць кватэру і загадкавую пасылку Сярожы не аддаюць — сітуацыя абсурдная. І няма ніякай магчымасці ў галоўнага героя гэтаму абсурду супрацьстаяць. Быццам не кур’еры з’явіліся да яго на парог, а сам лёс, нязломны рок.

П’еса сучаснага драматурга Дзмітрыя Данілава адкрытая трактовак і інтэрпрэтацый. У пастаноўцы Дзяніса Фёдарава гэтая дзіўная гісторыя ператвараецца ў падарожжа па жыцці сучаснага чалавека. Як і мы, Сярожа настолькі пагружаны ў гаджэты, што лёгка зліваецца з імі і губляе сувязь з рэальнасцю. Але ў любы момант гэтая рэальнасць можа з’явіцца на парог.

Дзмітрый Данілаў — лаўрэат тэатральнай прэміі «Залатая маска-2018» у намінацыі «Праца драматурга» за п’есу «Чалавек з Падольска».

«Край прыгожых людзей»

Дзе: Брэст, Брэсцкая абласная філармонія (вул. Арджанікідзэ, 14)

Калі: 30 красавіка

Колькі: 20 рублёў

Творчы праект заслужанай артысткі Беларусі Таццяны Траццяк «Край прыгожых людзей» рэалізаваны ў рамках гранта Прэзідэнта ў галіне культуры. Гэта новая праграма салістаў оперы і струннага квінтэта «Серэнада» Вялікага тэатра Беларусі, прысвечаная музыцы Беларусі XIX-XXI стагоддзяў.

Вас чакае сустрэча з вядучымі салістамі Вялікага тэатра Беларусі Таццянай Траццяк (сапрана), лаўрэатам міжнародных конкурсаў Аляксандрам Міхнюком (тэнар) і струнным квінтэтам артыстаў Вялікага тэатра Беларусі «Серэнада». Унікальнасць гэтага праекта складаецца ў тым, што ўпершыню творы беларускіх кампазітараў розных эпох і жанраў прагучаць у арыгінальных перакладах і аранжыроўках для струннага квінтэта і голасу, створаных спецыяльна для гэтай праграмы (аўтар перакладанняў — мастацкі кіраўнік квінтэта Таццяна Траццяк).

У канцэрце для вас прагучаць знакамітыя творы выбітных кампазітараў, творчасць якіх стала неад’емнай часткай сусветнай культуры.

«Магіла льва»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек

Калі: 31 красавіка

Колькі: 12 рублёў

Запрашаем на прэм’еру спектакля па матывах народнага падання і паэмы Я. Купалы «Магіла льва».

Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемлівасць захавала дзеля нас шмат дзіўных аповедаў. Адзін з іх — паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшчанага у адносінах да нясправядлівасці льва.

Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі «Магілай льва». А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.

«Чалавечы голас»

Дзе: Магілёў, Магілёўскі драмтэатр

Калі: 2 лістапада

Колькі: 9 рублёў

«Чалавечы голас» — адно з самых экспрэсіўных, пранікнёных і прыгожых твораў французскага драматурга і кінарэжысёра Жана Както. Напісаны ў 1928 годзе, ён не перастае быць актуальным і ў наш час. Както распавядае нам трагічную гісторыю кахання...

На што здольны чалавечы голас? Ці зробіць ён вас шчаслівым, ці прымусіць пакутаваць, ці  падорыць надзею — усё залежыць ад таго, хто гаворыць з вамі: чалавек, які любіць, або той, хто абыякавы ці проста старонні...

А што калі гэта чалавек, якога любіце вы?


Прэв’ю: pixabay.com​

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.