Вы тут

Мокры снег, галалёдзіца на дарогах, ды яшчэ і туман...


На апошнім тыдні кастрычніка надвор'е працягне апускаць нас у глыбокую восень. Франтальныя раздзелы і вільготныя паветраныя масы з зайздросным пастаянствам будуць закідваць у нашу краіну шырокія палі воблачнасці. А з іх на нас будуць ліцца (сыпацца) ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а з улікам адмоўных начных тэмператур месцамі будуць утварацца галалёдныя з'явы.


Фота: pexels.com

У начныя і ранішнія гадзіны будуць згушчацца туманы. У гэтай сувязі кіроўцам і пешаходам трэба быць вельмі пільнымі і асцярожнымі. У далейшым з паступленнем больш халодных паветраных мас тэмпература панізіцца і будзе вагацца ад слабага мінуса да слабага плюса, пры гэтым дзённыя максімумы будуць знаходзіцца ў асноўным у межах дадатных значэнняў, паведамляюць нам спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе адносна цёпла. У гэты дзень у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны па захадзе краіны на большай частцы, а на астатняй тэрыторыі месцамі згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, а днём — ад плюс 5 градусаў па паўночным усходзе да 14 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Менавіта з-за туманаў у аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 1 градуса на поўначы да плюс 9 градусаў на паўднёвым захадзе, а ўдзень — ад плюс 3 да 10 цяпла. Па поўдні краіны чакаецца да плюс 12 градусаў.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы і мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца, па паўднёвым захадзе месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў па поўначы да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём будзе плюс 1—8 градусаў, а па поўдні — да 12 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу-суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Пераважна па поўначы магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца, а ў паўднёвых раёнах згусціцца слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометра пакажуць ад мінус 3 градусаў па паўночным усходзе да плюс 10 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём сіноптыкі абяцаюць ад 0 градусаў у паўночных да плюс 13 градусаў у паўднёва-заходніх раёнах краіны. Вось так. Падобна, другой хвалі бабінага лета мы ўжо не ўбачым.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.