Вы тут

Чаргінец сустрэўся з навучэнцамі гандлёвага каледжа


Традыцыяй у Доме літаратара сталі сустрэчы з моладдзю ў Мемарыяльнай зале Саюза пісьменнікаў Беларусі. На сценах гэтага пакоя размешчаны здымкі папярэднікаў сённяшніх членаў СПБ — паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг., у шэрагах народных мсціўцаў у Беларусі і іншых кутках Савецкага Саюза. Звычайна размова з падлеткамі, студэнтамі праходзіць у фармаце правядзення Урокаў мужнасці.


Вось і днямі свой урок патрыятычнага, грамадзянскага выхавання правёў ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец. Яго суразмоўцамі сталі навучэнцы Мінскага каледжа гандлю і камерцыі. Пісьменнік расказаў пра свае жыццёвыя дарогі, падзяліўся развагамі пра сённяшнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне і свеце. Расказаў Мікалай Іванавіч і пра працу над кнігамі — і тымі, якія прысвечаны яго службе ў час выканання інтэрнацыянальнага абавязку ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, і кнігамі, што адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, асвятляюць тыя драматычныя і гераічныя з’явы, якія давялося перажыць нашаму народу ў барацьбе з фашызмам. Навучэнцы каледжа задавалі пытанні, цікавіліся жыццёвай і творчай біяграфіяй пісьменніка.

Напрыканцы сустрэчы Мікалай Іванавіч падарыў бібліятэцы каледжа свой раман «Аперацыя «Кроў», прысвечаны тэме генацыда народа Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.

Сяргей ШЫЧКО

Фота Канстанціна ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.